Выходзіць кніга з першымі прамовамі Папы Льва XIV

У кнігарнях з’явіцца том «І няхай будзе мір!» з першымі прамовамі Льва XIV, прысвечаны яго канцэпцыі Касцёла і свету.

27 жніўня 2025 года Ватыканскае выдавецтва выпускае кнігу «І няхай будзе мір! Словы да Касцёла і свету» Льва XIV на італьянскай, англійскай і іспанскай мовах.

У першых прамовах Папа акрэсліў свае прыярытэты: прымат Бога, еднасць у Касцёле і пошук міру. Ён заклікаў да «раззбройваючага і разузбраяльнага» міру.

Святы Айцец падкрэсліў важнасць «знікнуць, каб застаўся Хрыстус» для тых, хто нясе служэнне ўлады ў Касцёле, і выказаў жаданне бачыць «аб’яднаны Касцёл, знак еднасці і супольнасці, які стаў бы закваскай для прыміранага свету».

Заклікі Папы да прымірэння накіраваны не толькі да палітыкаў, але да сэрца кожнага чалавека, бо «мір пачынаецца з кожнага з нас: са спосабу, якім мы глядзім, слухаем і гаворым пра іншых».

Кс. Аляксандр Амяльчэня — беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку