Паважаны біскуп Алег!
Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by шчыра віншуем Вас з юбілейным днём нараджэння!
Сёння мы дзякуем Богу за дар вашага жыцця і паклікання, няхай Ён далей натхняе і падтрымлівае Вас у вашым адданым служэнні на карысць касцёла.
Хочам скласці Вам найлепшыя і шчырыя пажаданні моцнага здароўя і радасці, а таксама патрэбных сіл і мудрасці, шчодрых дароў Духа Святога, душэўнага супакою і аптымізму.
Няхай Маці Божая Валадарка азёраў заўсёды абараняе ад небяспекі і атуляе сваёю бясконцай любоўю.
