У святочныя дні тэлеканал «Віцебск» прапанаваў гледачам прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з парафіі Святога Духа ў Віцебску, а таксама арганізаваў велікодную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і пробашчам парафіі святога Уладзіслава айцом Віктарам Жуком.
У гэтым выпуске размова шла пра:
- Збаўленне як жаданне Бога для кожнага чалавека;
- Сэнс крыжовага шляху;
- Свабода чалавека і Воля Божая;
- Каштоўнасць Вечнасці;
- Сродкі, якія дапамагаюць акрэсліць добрае і дрэннае;
- Споведзь і выпраўленне грахоў;
- Адказнасць чалавека за жыццё;
- Прабачэнне і крыўда.
Падчас разглядання гэтых тэмаў прагучалі адказы на пытанні: “Ці можна параўноўваць сваё жыццё з жыццём Езуса?”, “Якія грахі не прабачуцца?”, «Ці прабачыў бы Бог, калі б Юда пакаяўся?».
Запрашаем да прагляду!
