 У трыццаты дзень пасля смерці Бэнэдыкта XVI Ватыканская пошта выпусціла спецыяльную марку ў памяць пра яго.
У трыццаты дзень пасля смерці Бэнэдыкта XVI Ватыканская пошта выпусціла спецыяльную марку ў памяць пра яго.
Выпуск паштовага знака стаў выразам удзячнасці памерламу, — гаворыцца на сайце структуры. Тут гучыць спасылка на словы Бэнэдыкта XVI, якія прагучалі на агульнай аўдыенцыі 19 снежня 2012 года: “Але менавіта той, хто, як Марыя, цалкам адкрыты да Бога, прыходзіць прыняць Божую волю, нават калі яна таямнічая, нават калі яна часта не адпавядае яго волі і з’яўляецца мячом, што пранізвае душу, як прароча скажа Марыі стары Сімяон у той момант, калі Езуса ахвяруюць у святыні”.
На паштовым знаку змешчана фота Бэнэдыкта XVI у белай сутане, побач з ім – Найсвяцейшая Панна Марыя. Кошт маркі складае 1,25 еўра. Яе ўжо можна купіць у аддзяленнях Ватыканскай пошты.
У каментарыі на сайце структуры цытуюцца словы Папы Францішка з яго пахавальнай гаміліі: “Бэнэдыкце, верны сябра Жаніха, няхай жа радасць твая будзе дасканалай, калі ты канчаткова і навекі пачуеш Яго голас!”.
Аляксандр Амяльчэня — беларуская рэдакцыя Vatican News
 для друку
 для друку
				 Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
				 
			 
											 
											