Усталёўка чацвёртага гарызантальнага боку крыжа на вежу Езуса Хрыста сабора Саграда Фамілія ў Барселоне завершана

Пра гэтую падзею паведамляе выданне «Bulletin Catalonia Religion», называючы яе «значным крокам у працэсе завяршэння будаўніцтва найвышэйшага элемента сабора». Першы элемент крыжа быў усталяваны ў лістападзе 2025 года, калі ў Іспаніі пачаўся год Гаўдзі.

Мяркуецца, што завяршэнне супадзе са 100-годдзем смерці каталонскага архітэктара Антоніа Гаўдзі, цяпер Слугі Божага. Раней былі ўсталяваны трэці гарызантальны бок, ніжні бок, цэнтральнае ядро ​​і бок, якія адпавядаюць фасадам Нараджэння Хрыстова і Мукаў Хрыстовых. Пасля завяршэння ўстаноўкі гэтых частак заставалася толькі ўсталяваць верхні бок крыжа. Майстры завяршылі гэтую працу 13 студзеня 2026 года.

Розныя часткі крыжа адпавядаюць геаметрыі падвойнага круга, якую Гаўдзі ўжыў да розных элементаў сабора. Кожная частка важыць прыблізна 12,8 тон і мае даўжыню больш за 4 метры з кожнага боку.

Пасля завяршэння крыж будзе мець вышыню 17 метраў і шырыню 13,5 метраў — гэта параўнальна з прапорцыямі 5-павярховага будынка. Задуманая як найвышэйшая кропка архітэктурнага комплексу Саграда Фамілія, вежа Езуса Хрыста ўвасабляе жаданне Гаўдзі быць бачнай як днём, так і ноччу. Таму былі выкарыстаны такія матэрыялы, як белая эмаляваная кераміка і шкло, каб адлюстраваць сонечнае святло і быць устойлівымі да атмасферных умоў.

Унутры крыжа будзе скульптура Баранка Божага, працы італьянскага мастака Андрэа Мастравіта. Яна дапоўніць гэты сімвалічны элемент згодна з першапачатковым планам Антоніа Гаўдзі.

credo.pro
Пераклад Марыны Ткач

для друку для друку