Унікальныя каталіцкія храмы

katalickija xramy_5Архітэктура храмаў мае вельмі багатую і неадназначную гісторыю, якая, аднак, паказвае, што менавіта з будаўніцтва храмаў пачыналіся і распаўсюджваліся ўсе архітэктурныя наватарства, усе новыя стылі і напрамкі ва ўсім свеце. Да нашых дзён захаваліся велічныя культавыя збудаванні старажытнага свету, а таксама з’явілася нямала сучасных узораў дзіўнай архітэктуры рэлігійных збудаванняў.

Храм Лас-Лахас

Адзін з самых наведвальных храмаў Калумбіі. Будаўніцтва храма завяршылася ў 1948 годзе. Неагатычны сабор пабудаваны непасрэдна на 30-ці метровым арачным мосце, які яднае два бакі глыбокай цясніны. Клапоцяцца аб святыні дзве францішканскія супольнасці, адна — калумбійская, іншая — эквадорская. Такім чынам, сабор Лас-Лахас стаў гарантам міру і саюзам паміж двума паўднёваамерыканскімі народамі.

katalickija xramy

Храм Лас-Лахас

Нотр-Дам-дзю-О

Бетонны паломніцкі касцёл пабудаваны ў 1950-55 гг. у французскім горадзе Раншан. Архітэктар Ле Карбузье, не будучы рэлігійным чалавекам, згадзіўся ўзяцца за праект пры ўмове, што каталіцкі Касцёл прадаставіць яму поўную свабоду творчага самавыяўлення. Першапачаткова нестандартны будынак выклікаў бурныя пратэсты мясцовых жыхароў, якія адмаўляліся падаваць у храм ваду і электрычнасць, аднак сёння турысты, якія прыязджаюць паглядзець на сабор, сталі адной з асноўных крыніц даходу раншанцаў.

katalickija xramy_2

Нотр-Дам-дзю-О

Юбілейны касцёл

Храм Міласэрнага Бога Айца — гэта грамадскі цэнтр у Рыме. Ён быў пабудаваны архітэктарам Рычардам Мэйерам ў 1996-2003 гадах з мэтай ажывіць жыццё жыхароў раёна. Святыня пабудавана са зборнага жалезабетону на трохкутнай пляцоўцы на мяжы гарадскога парку ў асяроддзі 10-павярховых жылых і грамадскіх будынкаў насельніцтвам каля 30000 жыхароў.

katalickija xramy_3

Юбілейны касцёл

Міланскі сабор

Сусветна вядомы чацвёрты па велічыні касцёл ў свеце размешчаны ў самым цэнтры Мілана, які таксама з’яўляецца сімвалам горада. Гэта познягатычны цуд, які змяшчае цэлы лес шпіляў і скульптур, мармуровых востраканцовых вежак і калон. Беламармуровы сабор будаваўся больш за 5 стагоддзяў.

katalickija xramy_

Міланскі сабор

Сабор святой Сям’і

Касцёл ў Барселоне, які будуецца на прыватныя ахвяраванні пачынаючы з 1882 года, гэта знакаміты праект Антоніа Гаўдзі. Незвычайны вонкавы выгляд храма зрабіў яго адной з галоўных славутасцяў Барселоны. Аднак, з-за складанасці вырабу каменных канструкцый, сабор ўдасца дабудаваць не раней 2026.

Сабор святой Сям'і

Сабор святой Сям’і

Сабор Найсвяцейшай Панны Марыі

Кафедральны сабор каталіцкай архідыяцэзіі Бразіліа пабудаваны ў стылі мадэрнізм па праекце вядомага архітэктара Оскара Німеера. У 1988 г. Оскар Німеер атрымаў Прытцкераўскую прэмію за праект сабору. Будынак складаецца з 16 калон, якія сімвалізуюць рукі, узнятыя да неба. Прасторы паміж калонамі запоўенны вітражамі.

katalickija xramy_5

Сабор Найсвяцейшай Панны Марыі

Малая базыліка Слаўнай Маці Божай

Гэта самы высокі ў Лацінскай Амерыцы каталіцкі сабор. Яго вышыня 114 м + 10 м крыж на вяршыні. Форма сабора была створана пад уражаннем ад савецкіх спутнікаў. Першасны праект сабора прапанаваў дон Жаймэ Луіс Каэльё, а спраектаваў сабор архітэктар Жазэ Аўгуста Беллуччы. Сабор будаваўся ў перыяд з ліпеня 1959 па май 1972 года.

katalickija xramy_6

Малая базыліка Слаўнай Маці Божай

Сабор Маці Божай у слязах

Сабор у форме бетоннага шатра ўзвышаецца над італьянскім горадам Сіракузы. У сярэдзіне мінулага стагоддзя на месцы сабора жыла пажылая шлюбная пара, якая мела ў доме статуэтку Мадонны. Аднойчы статуэтка пачала «плакаць» чалавечымі слязьмі, і ў горад пачалі накіроўвацца шматлікія паломнікі, каб убачыць Мадонну, «якая плача». У яе гонар быў пабудаваны велізарны сабор, бачны з любой кропкі горада.

katalickija xramy_7

Сабор Маці Божай у слязах

Саляны храм Сіпакіры

Храм Сіпакіры ў Калумбіі высечаны ў цвёрдай саляной скале. Да алтара вядзе цёмны тунель. Вышыня сабора — 23 м, ёмістасць — звыш 10 тысяч чалавек. У далёкім мінулым ў гэтым месцы была шахта, якая выкарыстоўвалася індзейцамі для атрымання солі. Калі неабходнасць у гэтым адпала, на месцы шахты з’явіўся храм.

katalickija xramy_8

Саляны храм Сіпакіры

Капліца кадэтаў Акадэміі BBC ЗША

Размешчана ў штаце Каларада на тэрыторыі ваеннага гарадка і трэніровачнай базы філіяла акадэміі лётчыкаў ВВС ЗША. Будынак падзелены на тры ўзроўні, і ў яго залах праходзяць службы каталіцкай, пратэстанцкай і юдэйскай канфесіі.

Капліца кадэтаў Акадэміі BBC ЗША

Капліца кадэтаў Акадэміі BBC ЗША

Кёльнскі сабор

Рыма-каталіцкі гатычны сабор у Кёльне (Германія) займае трэцяе месца ў спісе самых высокіх храмаў свету і ўваходзіць у лік помнікаў сусветнай культурнай спадчыны.

katalickija xramy_10

Кёльнскі сабор

Надзімны касцёл

Галандскі філосаф Фрэнк Лос прыдумаў надзімны касцёл (Transparent Church), які можна ўзвесці ў любым кутку зямнога шара і пры любых умовах: на фэстах, прыватных вечарынах і іншых масавых мерапрыемствах. Надзімны касцёл лёгка змяшчаецца ў багажніку аўтамабіля і ў разабраным стане месціць у сябе каля 30 вернікаў.

katalickija xramy_11

Надзімны касцёл

grodnensis.by са спасылкай на adme.ru

для друку для друку