5 студеня ў парафіі Езуса Міласэрнага ў г. Віцебск, адбыўся традыцыйны калядна-навагодні бал для асоб з абмежаванымі магчымасцямі з групы «Бэтэль».
Мерапрыемства арганізавалі і правялі Карытас Віцебскай дыяцэзіі і Міжнародны дабрачынны рух «Бэтэль».
Бал урачыста адкрыў дырэктар Карытас Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Аніскевіч. У балі прымалі ўдзел 37 маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькі і валанцёры «Бэтэль».
Усе танцавалі, прымалі ўдзел у падрыхтаваных валанцёрамі конкурсах. У сваю чаргу, асобы з абмежаванымі магчымасцямі падрыхтавалі калядную гісторыю, а таксама вершы і песенькі пра зіму.
Прыемным пунктам праграмы стаў пачастунак, фінансаваны Карытас Віцебскай дыяцэзіі і падарункі ад «Бэтэль», якія асабіста ўручаў святы Мікалай.
Усім удзельнікаў дзякуем за прысутнасць, а работнікам Карытас Віцебскай дыяцэзіі і «Бэтэль» за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні балю.
Агнешка Атрашкевіч
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!