Справа ў тым, што ў многіх парафіях святары, сёстры законныя і свецкія, праводзяць заняткі катэхэзы для дзяцей і моладзі. І гэта з’яўляецца натуральным і звычайным, але не ў кожнай парафіі ёсць такія катэхэзы для дарослых, якія хочуць паглыбіць свае веды па рэлігійных прадметах і даведацца больш пра асобу Езуса Хрыста.
Такія заняткі ўжо больш за пяць гадоў праводзяцца ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай ў Шчучыне. Кожны год а. Аляксандр Махнач SP, які ўзяў на сябе абавязак хрысціянскай адукацыі дарослых, стварае праграмы, якія закранаюць канкрэтную тэму. І таму яны ўжо на працягу апошніх пяці год вывучаюць тэмы, звязаныя з сакрамантамі, гісторыяй Касцёла і г.д. Катэхізацыя для дарослых вельмі папулярная, таму кожны год група павялічваецца на некалькіх чалавек. У цяперашні час група налічвае больш за 20 асоб.
14 студзеня адбыўся супольны аплатак удзельнікаў катэхэзы для дарослых.
а. Віталь Слука SP, тэкст і фота
