У той час, калі многія парафіі перад Адвэнтам праводзілі «Андрэйкі», у Шчучыне адбылося штогадовае піярскае свята Заступніцтва св. Юзафа Каласанса (т. зв. Patrocinium).
У гэты дзень асаблівым чынам успамінаецца св. Юзф Каласанс, які з’яўляецца заступнікам дзяцей і моладзі. Назва гэтага штогадовага свята паходзіць ад лацінскага слова patrocinium — гэта азначае, апека, абарона заступніка.
На гэтае свята для шчучынскай моладзі быў арганізаваы супольны адпачынак. Гульні і конкурсы былі падзелены на дзве часткі. Першая частка была звязана з забаўляльнай праграмай «Маю талент», падчас якой маладыя ўдзельнікі змаглі падзяліцца сваімі здольнасцямі, напрыклад, у спевах, у акцёрскай гульні. У другой частцы моладзь, падзеленая на групы, спрабавала прывесці сваю каманду (падчас правядзення конкурсаў) да перамогі.
Адпачынак закончыўся супольнай малітвай за закон айцоў піяраў і за яго выхаванцаў.
А. Віталій Слука SP, тэкст
Людміла Казлова, Дзмітрый Дзікевіч, фота
