30 кастрычніка ў шчучынскай святыні адбыліся ўрачыстасці з нагоды 25-годдзя законнага жыцця сясцёр-назарэтанак Марыяны і Нерэі, якія некалі працавалі ў парафіі ў Шчучыне.
Святую Імшу адправіў пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP. У сваёй гаміліі ён заахвоціў усіх прысутных да разважання над тэмай паклікання да законнага жыцця. У Эўхарыстыі ўдзельнічаў і пробашч піярскай парафіі ў Лідзе а. Андрэй Агель SP.
Падсумаваннем супольнай малітвы сталі словы ўдзячнасці былых вучняў сясцёр-назарэтанак за клопат, іх час і працу навучання.
У 25 гадавіну жыцця законнага дзякуем Богу за сясцёр і давяраем іх будучыню і пакліканне Найсвяцейшай Панне Марыі.
а. Віталій Слука SP, тэкст і фота
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!


















