Парафіяне са Шчучына перажываюць велікапосныя рэкалекцыі 25-27 сакавіка. Да Велікодных святаў вернікаў падрыхтоўвае а. Аляксандр Жарнасек, марыянін, які служыць у аршанскай парафіі.
Падчас рэкалекцый 26 сакавіка адбылася асобная сустрэча для моладзі, якая рыхтуецца да сакраманту Бежмавання. У час сустрэчы з маладымі ўдзельнікамі а. Аляксандр удзяліў кожнаму індывідуальнае блаславенне праз ускладанне рук.
Тыдзень таму, у мінулую пятніцу, у парафіі адбываўся Крыжовы шлях па вуліцах горада. Ён праходзіць ужо на працягу некалькіх гадоў. Вернікі мелі магчымасць не толькі ўдзельнічаць у гэтым набажэнстве, але таксама і сведчыць аб сваёй веры.
а. Віталь Слука SP, тэкст і фота
