6 сакавіка ў Шчучыне адбылося чарговае спатканне для сем’яў, дзеці якіх належаць да Літургічнай Службы Алтара і моладзевага хору «Каласанс».
Спатканне складалася з двух частак.
З самага пачатку ўдзельнікі спаткання разам са сваімі дзецьмі сабраліся ў касцёле на супольную малітву — Крыжовы шлях, падчас якога разважалі над мукай і цярпеннямі Езуса Хрыста.
Другая частка спаткання складалася з канферэнцыі, якая праходзіла ў кляштары Айцоў Піяраў.
На канферэнцыю быў запрошаны спецыяльны госць — ксёндз Віктар Ханько, які здзяйсняе пастырскае служэнне ў Мастах (Гродзенская дыяцэзія).
Ксёндз Віктар наблізіў для сем’яў тэму грахоў пакаленняў.
Чарговая падзея, якая датычылася літургічнай службы, адбылася ў нядзелю, 8 сакавіка. У гэты дзень сем кандыдатаў надзелі на сябе комжы, тым самым прысягаючы быць пільнымі і дбайнымі міністрантамі. Наступныя дзевяць кандыдатаў сталі першымі ў гісторыі парафіі лектарамі.
Урачыстасці праводзіў пробашч парафіі — а. Вітальд Пятельчыц SP.
а. Віталій Слука SP, тэкст
Дзмітрый Дзікевіч, фота
