У Польшчы маладому пакаленню пра Яна Паўла ІІ расказвае мюзікл

20 красавіка 2024 г. тысяча маладых палякаў разам са сваімі душпастырамі і катэхетамі паглядзелі мюзікл пра св. Яна Паўла ІІ, створаная ў рамках дзейнасці Варшаўскай лабараторыі веры.

Мюзікл «Ян Павел ІІ — сябар вернікаў» створаны для ўшанавання і распаўсюджвання спадчыны Папы Вайтылы.

Спектакль паказвае Караля Вайтылу як звычайнага чалавека, у якога была свая гісторыя, цяжкія жыццёвыя моманты, дылемы і эмацыянальныя перажыванні, але ён, нягледзячы ні на што, заўсёды імкнуўся быць побач з іншымі. «Спектакль паказвае і вучыць агульначалавечым маральным і грамадскім каштоўнасцям. Гэта маніфест любові і ўлады», — сказаў на пачатку выступу кс. Лукаш Пшыбыльскі, дырэктар аддзела душпастырства моладзі.

75-хвілінная гісторыя пра Яна Паўла ІІ захоплівае гледача на кожным этапе — дзякуючы выкарыстанню самых сучасных сродкаў мастацкай выразнасці і тэхналагічных дасягненняў. Кожная са сцэн праілюстравана 3D-анімацыяй на шырокім экране.

Асобныя сцэны ў выкананні акцёраў і танцораў ілюструюцца жывым спевам вядомых у Польшчы артыстаў у суправаджэнні аркестра. «Трэба спытаць сябе: колькі засталося ўва мне ад пантыфікату Яна Паўла ІІ, папскага навучання і яго блізкасці з іншым чалавекам? У будучыні мы зможам працягваць служэнне таму, што ён зрабіў для нас», — сказаў на заканчэнне выступу кс. Лукаш Букса OFM.

Спектакль падрыхтаваны па даручэнні Інстытута міжкультурнага дыялогу ім Яна Паўла ІІ у Кракаве ў пастаноўцы Анджэя Старовіча.

Варшаўская лабараторыя веры — штогадовая сустрэча моладзі, якая займаецца моладзевым і акадэмічным душпастырствам, арганізаваная Варшаўскай архідыяцэзіяй.

Паводле stacja7.pl
Пераклад Марыны Сінкевіч

для друку для друку