З нагоды святкавання 20-годдзя Віцебскай дыяцэзіі, у парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў г. Орша, была заснавана духоўная ініцыятыва «Лекі з духоўнай аптэкі». Яе заданнем з’яўляецца новая методыка пераказу Добрай Навіны.
Гэта своеасаблівая форма катэхізацыі, мэта якой з’яўляецца імкненне наблізіцца да Бога праз разважанне над Божым Словам і асабістую жывую размову праз малітву.
Лагатыпам акцыі з’яўляецца зрэзанае сэрца, якое Хрыстус аздараўляе.
З кожнай аказіі, на канкрэтную тэматыку будзем старацца выдаваць новую “порцыю” духоўных лекаў.
Духоўныя лекі нам неабходны на штодзень. Цяпер перажываем час Вялікага посту. У гэтым месяцы прапануем духоўны лек «МЕТАНОЯ». Заахвочваем лекавацца разам, асабліва, падчас перажывання Крыжовага шляху. Гэта цудоўны падарунак для нас і нашых сяброў.
Запрашаем да карыстання з духоўных лекаў!
Ахвараванні за духоўныя лекі будуць прызначаны на патрэбы Парафіяды дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі.
Кантакты: +37529 216-99-82 – кс. Валерый Орсік
e-mail: parafiadavd@mail.ru
