У Навагрудку пройдуць рэкалекцыі пакаяння за Беларусь

30 жніўня — 1 верасня ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца рэкалекцыі пакаяння за Беларусь, на якія запрашаюць вернікаў, святароў і манаскіх асоб.

Натхненнем для адмысловых духоўных практыкаванняў сталі фацімскія аб’яўленні Маці Божай, якая ў неспакойны для свету час вайны і рэвалюцый заклікала людзей да пакаяння і навяртання.

У праграме рэкалекцый пакаяння, якія арганізуюцца пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку, будуць дзве ўсяночныя адарацыі, некалькі канферэнцый, пілігрымка пакаяння да Маці Божай Новага Жыцця ва Уселюб, Крыжовы шлях і іншыя пакутныя набажэнствы.

Месца правядзення: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча 1, касцёл святога Міхала Арханёла.

Кантактны тэлефон для запісу і дадатковай інфармацыі:
+375 (44) 771 99 83 — Марына

Праграма рэкалекцый пакаяння:

Пятніца, 30 жніўня:

  • 18:00 – св. Імша;
  • 19:30 – вячэра;
  • 20:00 – канферэнцыя аб патрэбе экспіяцыі за грахі і нявернасці (малітва прыніжэння (prostratio perfectae) тлумачэнне ў некалькіх словах);
  • 21:00 – пакутны Крыжовы шлях;
  • 23:30 – малітва прыніжэння і пачатак усяночнай малітвы адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту.

Субота, 31 жніўня:

  • 08:00 – супольнае заканчэнне начной адарацыі;
  • 08:30 – сняданак;
  • 10:00 – актуальнасць Фацімскага паслання адносна перапрашэння Богу за грахі і знявагі людскія;
  • 11:00 – Гадзінкі да МБ;
  • 12:00 – Анёл Панскі;
  • 12:30 – абед;
  • 13:30 – Пакутная пілігрымка ва Уселюб (магчымасць споведзі, вяночак да Божай Міласэрнасці, канферэнцыя пра ружанец і яго моц, Святы Ружанец);
  • 18:00 – св. Імша ў інтэнцыях вырашэння праблем у сем’ях і грамадстве;
  • 19:30 – вячэра;
  • 20:30 – супольная малітва ўдзячнасці і праслаўлення ў адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту;
  • 22:00 – пакаянная працэсія вакол касцёла са свечкамі;
  • 23:00 – начная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.

Нядзеля, 1 верасня:

  • 07:30 – заканчэнне адрацыі;
  • 08:00 – сняданак;
  • 08:45 – канферэнцыя пра вартасць удзячнасці Богу;
  • 10:00 – святая Імша падзякі і заканчэнне.

 Прапануецца:

— падчас рэкалекцый пост на вадзе або на хлебе і вадзе

— злажыць пакаяльную матэрыяльную ахвяру за сябе на духоўныя мэты

— добра падрыхтавацца да святой споведзі

— абавязкова мець з сабой Біблію, ружанец

для друку для друку