- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Навагрудку пройдуць рэкалекцыі пакаяння за Беларусь

[1]30 жніўня — 1 верасня ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца рэкалекцыі пакаяння за Беларусь, на якія запрашаюць вернікаў, святароў і манаскіх асоб.

Натхненнем для адмысловых духоўных практыкаванняў сталі фацімскія аб’яўленні Маці Божай, якая ў неспакойны для свету час вайны і рэвалюцый заклікала людзей да пакаяння і навяртання.

У праграме рэкалекцый пакаяння, якія арганізуюцца пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку, будуць дзве ўсяночныя адарацыі, некалькі канферэнцый, пілігрымка пакаяння да Маці Божай Новага Жыцця ва Уселюб, Крыжовы шлях і іншыя пакутныя набажэнствы.

Месца правядзення: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча 1, касцёл святога Міхала Арханёла.

Кантактны тэлефон для запісу і дадатковай інфармацыі:
+375 (44) 771 99 83 [2] — Марына

Праграма рэкалекцый пакаяння:

Пятніца, 30 жніўня:

Субота, 31 жніўня:

Нядзеля, 1 верасня:

 Прапануецца:

— падчас рэкалекцый пост на вадзе або на хлебе і вадзе

— злажыць пакаяльную матэрыяльную ахвяру за сябе на духоўныя мэты

— добра падрыхтавацца да святой споведзі

— абавязкова мець з сабой Біблію, ружанец