У малітве за Бэнэдыкта XVI

Як паведамляе osservatoreromano.va, адказваючы на ​​пытанні журналістаў, дырэктар Прэс-службы Святога Пасаду Матэа Бруні заявіў наступнае:

«Што тычыцца стану здароўя Папы на пенсіі, за якога Папа Францішак папрасіў аб малітве напрыканцы агульнай ранішняй аўдыенцыі, магу пацвердзіць, што ў апошнія некалькі гадзін адбылося пагаршэнне стану здароўя па прычыне пажылога ўзросту. Сітуацыя на дадзены момант застаецца пад кантролем, Папа на пенсіі знаходзіцца пад пастаянным медыцынскім наглядам.

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі Папа Францішак накіраваўся ў кляштар Mater Ecclesiae да Бэнэдыкта XVI. З’яднаемся ў малітве за Папу на пенсіі».

Пераклад кс. Аляксея Ляшко

для друку для друку