У Кракаве адбылася сусветная прэмʼера мюзікла «Караль», які з вялікім размахам распавядае гісторыю жыцця хлопчыка з Вадавіцаў, якога Бог прывёў у Ватыкан, паведамляе gosc.pl
— Я думаю, што напамін пра постаць і асобу Яна Паўла II, які натхняе і маладых і старэйшых – акрыляе, зʼяўляецца вельмі своечасовым, і каштоўным, па-ранейшаму актуальным, – адзначыў Мітрапаліт Кракаўскі на пенсіі кардынал Станіслаў Дзівіш, дзелячыся першымі ўражаннямі пасля прагляду мюзікла, рэжысёра Кшыштафа Корвін-Піятроўскага.
Міхал Качмарчык, мастацкі кіраўнік і аўтар лібрэта, заўважае, што мюзікл «Караль» паказвае Яна Паўла ІІ, як чалавека блізкага іншаму чалавеку, які, будучы паэтам, філосафам, спартсменам, змяніў аблічча Ватыкана і ўсяго свету.
Варта адзначыць, што стваральнікі музычнай прэмʼеры ў Кракаве плануюць вырушыць у тур, каб мюзікл «Караль» змаглі ўбачыць не толькі ў Польшчы, але і за мяжой.
