Уступны экзамен для абітурыентаў у 2016 г.:
27 жніўня (апошняя субота месяца) — першы тур
3 верасня (першая субота месяа) — другі тур
Каб стаць студэнтам Катэхетычнага каледжа неабходна:
1. Вызначыцца са спецыялізацыяй. Набор студэнтаў адбываецца ў адну з чатырох груп па спецыялізацыі на выбар:
а) катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам);
б) агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса);
в) сямейнае кансультаванне;
г) кансультаванне ў галіне залежнасцей.
Спецыяльнасць «Катэхетыка» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
Спецыяльнасць «Агульная тэалогія» прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію. Акрамя гэтага студэнты маюць магчымасць удасканаліць свае веды ў галіне рэлігійнага аспекта гуманітарных навук.
Спецыяльнасць «Сямейнае кансультаванне” прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.
Спецыяльнасць “Кансультаванне ў галіне залежнасцей” прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.
2. Прадставіць наступныя дакументы:
- Заява на імя дырэктара (напісаная ўласнаручна);
- Біяграфія (напісаная ўласнаручна);
- Рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
- Копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі (мірапамазання);
- 2 фотаздымкі 3×4;
- Копія атэстата аб агульная сярэдняй адукацыі або іншыя дакументы аб адукацыі;
- Копія пашпарта;
- Медыцынская даведка па форме 086.
3. Здаць экзамен з катэхізіса і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.
Тэрмін падачы дакументаў і здачы экзамена падаецца непасрэдна перад пачаткам уступнай кампаніі.
Увага! Пажадана перад падачай дакументаў звязацца з сакратарыятам Каледжа па тэлефонах: +375 (0163) 57-93-14; +37529 513 57 92 (МТС) або праз электронную пошту: callegge@gmail.com і ўзгадніць час падачы дакументаў.
