25 снежня ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага пасля ўрачыстай святой Імшы, якую цэлебраваў Віцебскій іерарх біскуп Алег Буткевіч, адбылася Батлейка.
Батлейка, якая апавядала аб нараджэнні дзіцятка Езуса, была выканана дзецьмі парафіі, пад кіраўніцтвам сясцёр служабнічак Ёнашы Мровец і Крысціяны Венгерскай.
Маленькія артысты сваёй цудоўнай гульнёй заслужылі доўгія і бурныя апладысменты.
Пасля батлейкі біскуп Алег Буткевіч падзякаваў ўсім, як артыстам так і глядачам, і яшчэ раз павіншаваў ўсіх са святам Божага Нараджэння. Усім дзецям былі ўручаны падарункі.
Анатоль Бандарчук-Вошлаў, тэкст і фота
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!


















