19 і 21 снежня ў рэсурсным цэнтры Карытас Віцебскай дыяцэзіі адбыліся аплаткавыя сустрэчы з удзелам біскупа Алега Буткевіча.
19 снежня прайшла сустрэча для людзей старэйшага ўзросту, якія перыядычна атрымліваюць дапамогу ад Карытас. У цёплай сямейнай атмасферы яны дзяліліся добрымі пажаданнямі, спадзяваннямі і радасцю надыходзячага свята.
Аплаткавая сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў адбылася 21 снежня. На пачатку сустрэчы усіх прывіталі біскуп Алег Буткевіч і дырэктар Карытас Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч.
«Аплатак — гэта хлеб. Ці ведаеце, гарадскія, на якім дрэве расце хлеб?» — пажартаваў біскуп падчас прывітання. Гэта задало пазітыўны і нефармальны настрой сустрэчы. Яна была прасякнута жартамі і ўсмешкамі, якія стваралі непаўторную атмасферу святла і радасці ад надыходзячага свята і спаткання са старымі сябрамі.
Пасля дзялення аплаткам маладыя валанцёры Карытас на чале з сястрой Мажэнай Вельгус BDNP прадставілі батлейку, у якой у адпаведны момант паўдзельнічалі ўсе прысутныя. Сустрэча працягнулася каля святочнага стала.
У канцы супрацоўнікі і валанцёры атрымалі невялікі падарунак.
— Сістэма «Разлік» (АРІП) (Альбо код паслугі 202783)
— Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні
— Рэлігійныя аб’яднанні
— Карытас Віцебскай дыяцэзіі
— Ахвяраванне
Дзякуй за вашу падтрымку! Кожны месяц дырэктар Карытас кс. Віктар Місевіч за ўсіх дабрачынцаў адпраўляе св. Імшу.
