Першую ікону з Беларусі прывезлі ў Тарэсьюдад католікі з Гомеля.
У дні фэсту ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе каталіцкая сям’я з Гомеля ўдзельнічала ў святкаванні 40-годдзя вядомага іспанскага санктуарыя Божай Маці ў Тарэсьюдад, даставіўшы сюды Будслаўскі абраз.
Тут таксама праходзіла сустрэча каталіцкіх сем’яў з Літвы, Расіі, Харватыі і Беларусі.
У санктуарыі знаходзіцца галерэя, у якой размешчаны дзесяткі статуй і абразоў Божай Маці, прывезеных з многіх краін свету.
Упершыню ў Тарэсьюдад быў дастаўлены абраз з Беларусі — Маці Божай Будслаўскай, які таксама змясцілі ў галерэі.
Напярэдадні беларуская ікона разам з абразамі Найсвяцейшай Панны Марыі з Расіі, Літвы і Харватыі была выстаўлена каля алтара святыні падчас урачыстай малітвы на Ружанцы.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!

