У іспанскім мястэчку Віланова дос Інфантэс знойдзены забітым 77-гадовы каталіцкі святар Адольфа Энрыкес.
13 сакавіка паліцыя выявіла яго мёртвым ў стозе сена з наяўнасцю слядоў гвалтоўнай смерці. Святар служыў у парафіі 45 гадоў.
Адначасова быў выяўлены крадзеж абраза Багародзіцы «Панны Крышталя», шанаванага з XVII стагоддзя — самай маленькай ў свеце выявы Маці Божай.
Віланова дос Іфантэс — мястэчка з насельніцтвам 250 чалавек, вядомае свяцілішчам, у якім знаходзўся выкрадзены абраз.
