У доме для састарэлых у Віцебску прайшоў калядны канцэрт

У суботу, 25 студзеня ў Віцебскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў Карытас Віцебскай дыяцэзіі з дапамогай каталіцкіх парафій горада арганізаваў калядны канцэрт.

Перад выступленнем жыхароў дому інтэрнату прывітаў кс. Віктар Місевіч – дырэктар Карытас Віцебскай дыяцэзіі. Пасля біскуп Алег Буткевіч павіншаваў прысутных з мінулымі святамі і заахвоціў іх шукаць сэнс у выпрабаваннях і не траціць надзею на тое, што “ёсць Хтосьці ў гэтым свеце, Хто вас любіць”. Пасля бласлаўлення пачалася сцэнка.

Спектакль, напісаны а. Міхаілам Ермашкевічам ОР на аснове адной з казак Г.Х. Андарсана, выканалі парафіяне касцёла св. Барбары. Галоўныя пытанні, якія паставіў перад гледачамі спектакль, гэта — “Якой павінна быць бацькоўская любоў?”; “Што такое Божая воля?” і “Ці можа быць Божая воля для чалавека нядобрай?”.

Калі спектакль быў скончаны, нагадаць радасную падзею свята Божага Нараджэння жыхарам інтэрнату дапамаглі калядныя спевы, выкананыя аб’яднаным хорам каталіцкіх парафій з Віцебска. Пасля чаго прысутныя атрымалі салодкія падарункі ад Карытас.

Напрыканцы канцэрту біскуп Алег Буткевіч падзякаваў кіраўніцтву дома-інтэрната за гасціннасць, артыстам і Карытас за арганізацыю свята. Пасля чаго іерарх яшчэ раз павіншаваў усіх з мінулымі святамі і ўдзяліў прысутным пастырскае благаслаўленне.

Лаліта Арлоўская, тэкст
Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота

Каритас Витебск нуждается в Вашей помощи. Чтобы поддержать нас, переведите, пожалуйста, пожертвование через систему «Расчет» (ЕРИП).
— Система «Расчет» (ЕРИП) (Или код услуги 202783)
— Благотворительность, общественные объединения
— Религиозные объединения
— Каритас Витебской епархии
— Пожертвование
Спасибо за вашу поддержку! Каждый месяц директор Каритас кс. Виктор Мисевич за всех благотворителей служит св. Мессу.
для друку для друку