У Чэхіі з’явіцца касцёл, які… друкуецца на 3D-прынтары

У Нератовіцах (Чэхія) будуецца касцёл з дапамогай 3D-прынтара. Ён вырабляе асобныя бетонныя элементы, якія потым можна злучаць, як часткі пазла, паведамляе «Радыё Прага».

Гэты каталіцкі касцёл быў спраектаваны архітэктарам Здэнекам Франкам; для 3D-друку яго адаптаваў Міхал Макуда. Першапачаткова гэтым метадам хацелі пабудаваць толькі вежу; цяпер жа друк на прынтары ўключае ўсё ўнутранае скляпенне.

Гэта выключае неабходнасць дадатковай апрацоўкі, бо хвалістая паверхня надрукаваных элементаў таксама падыходзіць для дэкаратыўных мэтаў і паляпшае акустыку. Надрукаваныя элементы ўтрымліваюць поласці, якія не маюць практычнага прымянення. Гэтыя поласці запоўнены ізаляцыйнай ватай, якая гасіць вібрацыі, выкліканыя шумам звонку, растлумачыў Макуда. Паводле слоў архітэктара, каталіцкі касцёл у Нератовіцах павінен быць падобны на Ноеў каўчэг.

У гэтым месяцы плануецца пачаць пробныя работы па ўсталёўцы ўнутранага скляпення, якое будзе складацца з 520 элементаў. Агульны кошт святыні ацэньваецца ў эквівалент 8,5 мільёна еўра. На сённяшні дзень каля чвэрці гэтай сумы сабрана за кошт ахвяраванняў.

Касцёл будзе прысвечана Святой Тройцы, а таксама будзе служыць грамадскім цэнтрам кардынала Ёзэфа Берана.

credo.pro
Пераклад Марыны Ткач

Фота: Kostel Neratovice

для друку для друку