Улады Алжыра знеслі каталіцкі касцёл у Сідзі Муса, горадзе на поўдні Алжыра, і плануюць пабудаваць на яго месцы мячэць і ісламскую школу.
Прадстаўнікі ўрада адзначылі, што святыня стала небяспекай з-за пагаршэння стану структуры.
Канстытуцыя Алжыра гарантуе свабоду веравызнання, але таксама абвяшчае іслам афіцыйнай дзяржаўнай рэлігіяй і забараняе разнастайныя практыкі, якія супярэчаць ісламскаму закону, інфармуе Catholic Culture.
Паводле catholicnews.org.ua
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!