25 мая 2025 года Папа Леў XIV распачаў сваё служэнне як Біскуп Рыма. У Базіліцы Святога Яна на Латэране прайшла яго ўрачыстая інтранізацыя на Рымскую Кафедру. Пасля гэтага Пантыфік наведаў Базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе ўшанаваў ікону Найсвяцейшай Панны Марыі “Salus Populi Romani». Ва ўрачыстым абрадзе ўступлення Пантыфіка на Рымскую Кафедру прынялі ўдзел кардыналы, у тым ліку вікарый Рымскай дыяцэзіі Бальдасарэ Рэйна, ...
Читать далее »Ватыкан
Кардынал Паралін удзяліў біскупскую сакру Нунцыю ў Беларусі
22 мая 2025 года мансеньёр Іньяцыа Чэфаліа, Апостальскі Нунцый у Беларусі, атрымаў біскупскае пасвячэнне. Сакрамант яму ўдзяліў у базіліцы Святога Пятра ў Ватыкане кардынал-дзяржсакратар П’етра Параліна. Ва ўрачыстай Літургіі, якая прайшла пры алтары Катэдры на фоне манументальных бронзавых скульптур лацінскіх і усходніх Айцоў Касцёла, бралі ўдзел касцельныя іерархі і папскія дыпламаты на чале з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, Сакратаром па ...
Читать далее »Трэнер з Рыма распазнаў у сваім былым кліенце Папу Льва XIV
Да абрання Папам кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост на працягу амаль двух гадоў рэгулярна займаўся ў трэнажорнай зале. “Ён чалавек у выдатнай фізічнай форме”, — расказаў італьянскаму выданню “Il Messaggero” фітнес-трэнер Валерыа Масэла. Ніхто ў спартзале не ведаў, што “Роберт” – гэта кардынал. Сам Масэла зразумеў гэта, калі 8 мая 2025 года ўбачыў, як яго кліент выйшаў на лоджыю благаслаўленняў Базілікі ...
Читать далее »Пантыфік: цяпер час для дыялогу і будавання мастоў
19 мая 2025 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прадстаўнікоў хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў, а таксама іншых рэлігійных традыцый, якія прыбылі ў Рым з нагоды інаўгурацыі яго служэння на Пасадзе святога Пятра. Святы Айцец нагадаў, што пантыфікат яго папярэдніка, Папы Францішка, прайшоў пад знакам братэрства, дыялогу, умацавання экуменічных і міжрэлігійных адносін – у першую чаргу дзякуючы асабістым ...
Читать далее »Дзве дэлегацыі з Беларусі ўдзельнічалі ва ўрачыстасці распачацця пантыфікату Папы Льва XIV
Ва ўрачыстай святой Імшы на распачацце пантыфікату Папы Льва XIV удзельнічалі дзве дэлегацыі з Беларусі. Першую, дзяржаўную дэлегацыю, узначаліў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергеенка. Другая складалася з духоўных асоб. У яе ўвайшлі: арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі; біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, адказны за Магілёўскі рэгіён; ксёндз ...
Читать далее »У Ватыкане прайшла ўрачыстая інаўгурацыя пантыфікату Льва XIV
Каля 250 тысяч вернікаў з усяго свету, прадстаўнікі больш як 150 дзяржаў, дэлегацыі розных хрысціянскіх канфесій і рэлігій сабраліся на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане 18 мая 2025 года з нагоды ўрачыстай інаўгурацыі пантыфікату Льва XIV. Перад св. Імшой Пантыфік праехаў на папамабілі па Плошчы Святога Пятра і прылеглай да яе Вія-дэла-Канцыліяцыёнэ, каб прывітаць усіх пілігрымаў, у тым ліку тых, ...
Читать далее »Інаўгурацыйная Імша Папы Льва XIV. Прамая трансляцыя
Святая Імша на пачатак пантыфікату Папы Льва XIV праходзіць на плошчы Святога Пятра ў прысутнасці каля 200 дэлегацый на чале з кіраўнікамі дзяржаў, урадаў і манархамі з розных частак свету. З эўхарыстычнай цэлебрацыі Леў XIV афіцыйна распачне сваё служэнне як наступнік святога Пятра і пастыр Каталіцкага Касцёла.
Читать далее »Леў XIV «узарваў» сацсеткі: бяспрэцэдэнтны ўзровень папулярнасці
Афіцыйныя акаўнты Папы Льва XIV у сацыяльных сетках за першыя 17 гадзін пасля актывацыі сабралі больш за 65 мільёнаў падпісчыкаў, значна перавысіўшы паказчыкі папярэдняга пантыфіката. Новы пантыфікат пачынаецца з новага рэкорду ў гісторыі Каталіцкага Касцёла. За няпоўныя суткі колькасць падпісчыкаў на афіцыйныя акаўнты Папы Льва XIV у сацыяльных сетках дасягнула ашаламляльных лічбаў: 12,6 мільёна на Інстаграме і больш за 53 ...
Читать далее »Леў XIV захавае папскую прысутнасць у сацыяльных сетках
“Святы Айцец Леў XIV вырашыў захаваць актыўную прысутнасць у сацыяльных сетках праз афіцыйныя папскія акаўнты на платформах X і Instagram”, — абвясціла 13 мая 2025 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы. У сацыяльнай сетцы X папскія пасланні будуць публікавацца на акаўнце @Pontifex, які да Льва XIV выкарыстоўвалі Францішак і Бэнэдыкт XVI. Акаўнт мае дзевяць версій на розных мовах – англійскай, іспанскай, ...
Читать далее »Грэка-каталіцкая дэлегацыя з Беларусі на Юбілеі Усходніх Цэркваў
Беларуская грэка-каталіцкая дэлегацыя бярэ ўдзел у Юбілеі Усходніх Цэркваў, які праходзіць у Рыме з 12 па 14 мая 2025 года. Праграма сустрэчы прадугледжвае аўдыенцыю ў Папы Льва XIV. Грэка-каталіцкую супольнасць Беларусі на Юбілеі прадстаўляе архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі адміністратар для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, а таксама тры святары: айцец Андрэй Абламейка з Мінска, айцец Андрэй Крот з Гродна і ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!