6 мая 2024 года ў Ватыкане пройдзе традыцыйная штогадовая цырымонія прысягі новых рэкрутаў Папскай швейцарскай гвардыі. Сёлета яе складуць 34 гвардзейцы. Рэкруты ўрачыста прысягнуць бараніць Папу і ўсіх яго законных наступнікаў, не шкадуючы сіл, а калі будзе неабходна – нават коштам уласнага жыцця. Яны паабяцаюць павагу, вернасць і паслухмянасць сваім камандзірам, і папросяць дапамогі ў Бога і святых. 16 навабранцаў ...
Читать далее »Ватыкан
Папа і кардыналы пра ролю жанчын, Сінод і сітуацыю ў свеце
Роля жанчын у Касцёле, праца Сінода і ажыццяўленне рэформы Рымскай курыі, а таксама сітуацыя з войнамі і канфліктамі ў свеце сталі тэмамі пасяджэння Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам. Працы праходзілі ў ватыканскім Доме святой Марты. У іх прымаў удзел Папа Францішак. 15 красавіка 2024 года ўдзельнікі працягнулі разважанне аб ролі жанчын у Касцёле. Падчас гэтай часткі ...
Читать далее »Міжнародная сустрэча пробашчаў збярэ ў Рыме больш за 200 удзельнікаў
З 29 красавіка па 2 мая 2024 года ў Сакрафана бліз Рыма пройдзе Міжнародная сустрэча парафіяльных святароў. У апошні дзень мерапрыемства яго ўдзельнікі сустрэнуцца з Папам Францішкам, каб у форме дыялогу абмеркаваць пытанні сінадальнасці. Сустрэча Пробашчы для Сінода прымеркавана да другой сесіі XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў. Яе ўдзельнікі абмяркуюць тэму Як быць Сінадальным мясцовым Касцёлам у місіі. Як ...
Читать далее »Новы падсакратар Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў
15 красавіка 2024 года Папа Францішак прызначыў мансеньёра Філіпа Чампанэлі падсакратаром Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў. З 2012 па 2015 год святар быў сакратаром Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі. Мансеньёр Чампанэлі нарадзіўся ў 1978 годзе ў Навары, на поўначы Італіі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 2003 годзе. Абараніў дактарат па тэалогіі ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. У 2009 годзе скончыў Папскую ...
Читать далее »Новы дакумент Дыкастэрыі веравучэння аб чалавечай годнасці
8 красавіка 2024 года ў Ватыкане быў абнародаваны дакумент Дыкастэрыі веравучэння Dignitas infinita, які ўтрымлівае папскае вучэнне апошняга дзесяцігоддзя. У тэксце закранаюцца тэмы ад вайны да беднасці, ад насілля ў дачыненні да мігрантаў да насілля ў адносінах да жанчын, ад абортаў да сурагатнага мацярынства і эўтаназіі, ад гендарнай тэорыі да лічбавага насілля. Першыя тры раздзелы з’яўляюцца асновай для заяў, якія ...
Читать далее »Дыкастэрыя веравучэння рыхтуе дэкларацыю аб чалавечай годнасці
Дэкларацыя Dignitas infinita будзе апублікаваная 8 красавіка 2024 года. У той жа дзень у Зале Друку Святога Пасада адбудзецца яе прэзентацыя з удзелам прэфекта і сактаратара Дыкастэрыі веравучэння. Дэкларацыя Dignitas infinita, прысвечаная тэме годнасці кожнай чалавечай асобы, будзе прадстаўлена на прэс-канферэнцыі з удзелам кардынала Віктара Мануэля Фернандэса і мансеньёра Арманда Матэа, прэфекта і сактаратара Дыкастэрыі веравучэння, а таксама прафесара Паолы ...
Читать далее »Urbi et orbi: вітаць, абараняць і любіць кожнае чалавечае жыццё
Хай святло Ўваскрасення асвяціць нашы розумы і навярне нашы сэрцы, дазваляючы ўсвядоміць каштоўнасць кожнага чалавечага жыцця, якое трэба вітаць, абараняць і любіць, — заклікаў Папа Францішак ў сваім велікодным пасланні Urbi et Orbi. Пасля святочнай велікоднай Імшы, якая прайшла 31 сакавіка 2024 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа звярнуўся да ўсяго свету з пасланнем Urbi et Orbi і ...
Читать далее »Папа Францішак на літургіі Пальмовай нядзелі
24 сакавіка 2024 года Папа ўзначаліў літургію Пальмовай нядзелі на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. Спачатку ён асвяціў прынесеныя вернікамі аліўкавыя і пальмавыя галінкі, затым пачалася працэсія кардыналаў, біскупаў, святароў і вернікаў з пальмамі ў руках. Святую Імшу пры алтары цэлебраваў прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, кардынал Клаўдыё Гуджэроці з дэканам і віцэ-дэканам Калегіі кардыналаў, кардыналамі Джавані Батыста Рэ ...
Читать далее »На Вялікдзень плошча святога Пятра ператворыцца ў вялікі сад
Кветкі і расліны з Галандыі і Італіі ўпрыгожаць плошчу святога Пятра ў Вялікі тыдзень – фундаментальны момант усяго літургічнага года, — паведаміў Губернатарат Дзяржавы Ватыкан. Аліўкавыя галінкі для ўдзельнікаў літургіі ў Пальмовую нядзелю, 24 сакавіка, прадставіць італьянская асацыяцыя Città dell’Olio, якая знаходзіцца на востраве Сардзінія і аб’ядноўвае мясцовых вытворцаў аліўкавага алею. У святочнай працэсіі будуць выкарыстоўвацца таксама пальмавыя галінкі, якія ...
Читать далее »Ватыканская абсерваторыя: бліжэй да разумення Вялікага выбуху
Два касмолагі з Ватыканскай астранамічнай абсерваторыі дасягнулі прагрэсу ў распрацоўцы новага матэматычнага метаду разумення Вялікага выбуху (Big Bang). Як адзначаецца ў заяве ўстановы, мэтай з’яўляецца вывучэнне законаў фізікі ў першыя моманты існавання Сусвету. Новы артыкул ксяндза Габрыэля Гіёнці, езуіта, і ксяндза Матэа Галаверні Пра кананічную эквівалентнасць паміж сістэмамі Джордана і Эйнштэйна з’явіўся ў European Physical Journal C. Ватыканская абсерваторыя нагадвае, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!