У капліцы касцёла святога Аляксандра ў Варшаве, дзе збіраецца на малітву супольнасць беларускіх католікаў, усталявана копія абраза Маці Божай Будслаўскай – апякункі Беларусі. Цяпер гэты абраз будзе знаходзіцца побач з копіяй іконы Маці Божай Чанстахоўскай – апякункі Польшчы. Копія беларускага абраза была напісана яшчэ на ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай, якая сёлета адзначалася 1 ліпеня, і затым была дастаўлена ў Варшаву. ...
Читать далее »У свеце
У Ватыкане размаўляюць пра святасць у часы канфліктаў
Святасць – гэта не толькі статычнае захаванне дасканаласці маральнага жыцця, але дынаміка адносін, тактыльнае перажыванне самога жыцця Бога, — падкрэсліў кардынал Хасэ Таленціна дэ Мендонса. 13 лістапада 2023 года прэфект Дыкастэрыі па культуры і адукацыі адкрыў трохдзённую даследчую канферэнцыю «Супольнае вымярэнне святасці», арганізаваную Дыкастэрыяй па справах кананізацыі ў Патрыстычным інстытуце Аўгустыніянум у Рыме. У інтэрв’ю Vatican News кардынал дэ Мендонса ...
Читать далее »Папа Францішак адкрыў шлях да беатыфікацыі сузаснавальніка СДМ
8 лістапада 2023 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, і ўпаўнаважыў гэта ведамства абнародаваць чатыры дэкрэты, якія тычацца беатыфікацыйных працэсаў. У першую чаргу гаворка ідзе пра прызнанне цуду, які быў здзейснены праз заступніцтва аргенцінскага кардынала Эдуарда Франсіска Піроніа (1920-1998). З 1975 па 1984 год іерарх быў прэфектам Кангрэгацыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця ...
Читать далее »Папа Францішак ахрысціў 13-е дзіця ўкраінскай сям’і
Надзвычайная падзея адбылася ў Ватыкане 6 лістапада 2023 года ўвечары. Да Папы прыехала сям’я з Украіны. Яны прывезлі сваё малодшае, 13-е дзіця, з просьбай ахрысціць яго. І Папа зрабіў гэта. Усё арганізаваў біскуп Леон Дубраўскі, пастыр Камянецкай дыяцэзіі. Ён прызнаўся, што такое жаданне ў яго было і раней, але дагэтуль не ўдалося рэалізаваць задуманага. “Я вырашыў, што буду хрысціць кожнае ...
Читать далее »Святы Айцец паразмаўляў з Прэзідэнтам Ірана
5 лістапада 2023 года Папа Францішак паразмаўляў па тэлефоне з Прэзідэнтам Ірана Ібрагімам Раісі, — паінфармаваў кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні, удакладняючы, што размова адбылася па ініцыятыве іранскага боку. Сайт Прэзідэнта Ірана паведаміў, што Раісі ацаніў заклікі Папы да спынення агню ў Газе. Гэту просьбу Святы Айцец паўтарыў падчас нядзельнай малітвы Анёл Панскі на плошчы святога Пятра, заклікаючы таксама прыкласці ...
Читать далее »Мастачка з Сібіры піша партрэт беларускага іерарха ў анлайн-рэжыме
Мастачка Святлана Шэндрык з расійскага Новасібірска працуе над стварэннем партрэта беларускага арцыбіскупа эмерыта Тадэвуша Кандрусевіча – былога Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Каталіцкі іерарх адзначыць 78-годдзе 3 студзеня – да гэтай даты ствараецца карціна. Паводле мастачкі, аб напісанні партрэта алеем на палатне яе папрасіў пробашч архікатэдральнага касцёла ў Мінску кс. Дзмітрый Пухальскі. «1 лістапада я пачала стварэнне гэтай карціны з вобразам біскупа Тадэвуша ...
Читать далее »В США отметили 25-летнюю годовщину закона о международной свободе вероисповедания
В США отметили 25-летнюю годовщину Закона о международной свободе вероисповедания (IRFA). Организаторы мероприятия напомнили, что 360 миллионов христиан во всем мире все еще «подвергаются жестким преследованиям и дискриминации за веру», сообщает Седмица. RU со ссылкой на catholicnewsagency. Конференция католических епископов США (USCCB) отметила 25-ю годовщину принятия Закона о международной свободе вероисповедания (International Religious Freedom Act, IRFA), назвав его «краеугольным» законодательным ...
Читать далее »Асудзілі біскупа, выгналі езуітаў: што адбываецца з Касцёлам у Нікарагуа
Каталіцкі касцёл у лацінаамерыканскай краіне Нікарагуа перажывае цяжкія гады, звязаныя з пераследам, арыштамі і дэпартацыямі. І хоць каталікі тут сутыкаюцца з рэпрэсіямі не ўпершыню, у апошнія гады тыя надзвычай узмацніліся з прычыны дзеянняў сямейнага дуэту, які кіруе краінай, – прэзідэнта Даніэля Артэгі і яго жонкі Расарыа Мурыллё, што займае пасаду віцэ-прэзідэнта. 77-гадовы Даніэль Артэга з юнацтва змагаўся з дыктатурай іншай ...
Читать далее »Італьянскі вынаходнік стварыў робата, які стане малітоўным кампаньёнам для старых і нямоглых людзей
Італьянскі вынаходнік Габрыэле Тровато здзівіў тысячы людзей, прадставіўшы сваю распрацоўку — робата, які можа чытаць Святое Пісанне, прапаноўваць малітвы, цытаваць урыўкі з Бібліі, якія тлумачаць каталіцкую веру і нават распавядаць пра жыццё святых таго часу. Тровато падкрэслівае, што галоўная мэта робата пад назвай «SanTO» (гэта значыць «Святы») — не замяніць святара, а «быць малітоўным кампаньёнам і пастаўшчыком кантэнту», піша ChurchPOP. ...
Читать далее »Польшча і аборты: як іх дазвалялі, абмяжоўвалі і што будзе далей
Заканадаўства Польшчы ў справе абортаў з’яўляецца адным з самых жорсткіх у Еўропе. Кампанію ёй складаюць толькі пяць іншых каталіцкіх краін, праўда, значна меншых па памерах: Андора, Ватыкан, Ліхтэнштэйн, Мальта і Манака. Сёння мы тлумачым, у чым асаблівасці польскага заканадаўства і як так атрымалася. Упершыню аборты ў Польшчы былі часткова легалізаваныя яшчэ ў 1932 годзе. Тады перапыненне цяжарнасці было дазволенае па ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!