Первая уникальная цифровая часовня была открыта в приходе Лацина в польском городе Познань, с прихожанами вместо священника общается искусственный интеллект Chat-GPT, сообщает РИА Новости со ссылкой на телеканал TVP. Прихожанин может с помощью приложения в мобильном телефоне войти в часовню даже посреди ночи и обратиться за советом к специально обученному искусственному интеллекту. «Мы заметили, что многие люди хотят прийти в ...
Читать далее »У свеце
«Пазітыўны нейтралітэт» не заўсёды магчымы, або Цяжкі выбар Ватыкана ў Венесуэле
У лацінаамерыканскай Венесуэле сёлета ўпершыню з 2021 года з’явіўся Апостальскі нунцый. Але ўручэнне ім даверчых граматаў кіраўніку краіны выклікала крытыку з боку венесуэльцаў, бо адбылося гэта падчас масавых пратэстаў у краіне. Без Апостальскага нунцыя Венесуэла жыла з 2 снежня 2021 года, калі ад каранавіруса памёр мінулы прадстаўнік Ватыкана ў краіне Альда Джардана. Ён займаў пасаду нунцыя з 2013 года. Новага ...
Читать далее »Касцельная дэмакратыя па-швейцарску, або Як свецкія вернікі рыхтуюцца абраць біскупа
Рымска-каталіцкая дыяцэзія швейцарскага Санкт-Галена рыхтуецца да незвычайнай працэдуры – да абрання новага біскупа. Удзел у гэтым традыцыйна бяруць і мясцовыя свецкія вернікі. Вядома, яны не могуць абраць простага чалавека з вуліцы, але ўсё ж іх голас у такім пытанні нельга назваць нязначным. 15 жніўня Папа Рымскі Францішак прыняў адстаўку біскупа Санкт-Галенскай дыяцэзіі Маркуса Бюхэля, якому 9 жніўня споўнілася 75 гадоў. ...
Читать далее »Папа Францішак завяршыў падарожжа ў Люксембург і Бельгію
Папа Францішак завяршыў 46-е Апостальскае падарожжа, у рамках якога наведаў дзве краіны ў “сэрцы Еўропы” – Люксембург і Бельгію. Візіт працягваўся з 26 па 29 верасня 2024 года. Пасля святой Імшы і малітвы Анёл Панскі на стадыёне імя караля Бадуэна ў Бруселі Папа накіраваў на аўтамабілі на ваенную авіябазу Мельсбрук. Пасля кароткай цырымоніі развітання ён падняўся на борт самалёта A321 ...
Читать далее »Папа Францішак паснедаў з бяздомнымі ў Бруселі
28 верасня 2024 года раніцай Пантыфік падзяліў сняданак з бяздомнымі і бежанцамі ў Бруселі. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы, Папа пачуў гісторыі прысутных. Падчас нечаканага візіту ў брусельскую парафію Сэн-Жыль Святы Айцец правёў час з людзьмі, якія апынуліся ў цяжкім становішчы. Сярод прысутных былі як мясцовыя жыхары, так і бежанцы з Афрыкі і Усходняй Еўропы. Марыя – надзея і апора ...
Читать далее »У Інданезіі з’явілася статуя Хрыста
Нядаўна ў інданезійскай правінцыі Паўночная Суматра адбылося ўрачыстае адкрыццё новай статуі пад назвай «Езус Хрыстус Збаўца». Яе вышыня складае 61 метр, што на 20 метраў больш знакамітай статуі Хрыста Збаўцы ў бразільскім Рыа-дэ-Жанэйра. Новая статуя ўзвышаецца над узгоркам Сібеабеа, адкуль адкрываецца від на возера Тоба. Урачыстую цырымонію яе адкрыцця правёў старшыня Канферэнцыі біскупаў Інданезіі Антоні Субіанта Бунмайн з Бандунга. Іерарх ...
Читать далее »Гістарычны момант для католікаў Эстоніі: створана дыяцэзія
26 верасня 2024 года Папа павысіў статус апостальскай адміністратуры Эстоніі да ўзроўню дыяцэзіі і прызначыў яе першага біскупа. Рашэнне Папы Францішка падкрэслівае яго ўвагу да Касцёла ва Усходняй Еўропе. Новая Талінская дыяцэзія захавае сваю тэрытарыяльную канфігурацыю і статус касцёльнай акругі, непасрэдна падпарадкаванай Святому Пасаду. Першым яе пастырам прызначаны біскуп Філіп Жан-Шарль Журдан, які да гэтага часу займаў пасаду апостальскага адміністратара ...
Читать далее »Гістарычны візіт: Пантыфік упершыню ў Люксембургу
26 верасня 2024 года Папа Францішак прыбыў у Люксембург з аднадзённым афіцыйным візітам. У аэрапорце яго ўрачыста сустрэлі Вялікі герцаг з жонкай і прэм’ер-міністр краіны. Гэта першы візіт Пантыфіка ў Вялікае Герцагства за ўсю гісторыю дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Люксембургам. Варта адзначыць, што гэты візіт носіць не толькі рэлігійны, але і дыпламатычны характар. Люксембург – адна з найменшых ...
Читать далее »Гісторык раскрывае сакрэты архіваў Ватыкана
Новая кніга раскрывае невядомыя старонкі гісторыі Касцёла, у тым ліку ролю папы Пія XII падчас Халакосту. Нямецкі гісторык Касцёла Хуберт Вольф у сваёй новай кнізе Таемныя архівы Ватыкана і што яны раскрываюць пра Касцёл адчыняе чытачам дзверы ў загадкавыя архівы Ватыкана. Гэта захапляльнае падарожжа ў найбуйнейшы і найстарэйшы архіў свету, які захоўвае больш за 85 кіламетраў дакументаў і незлічоную колькасць ...
Читать далее »Абвешчаны лаўрэаты Прэміі Ратцынгера 2024
Прэмію Ратцынгера – адну з самых прэстыжных узнагародаў у галіне тэалогіі – сёлета атрымаюць ірландска-амерыканскі тэолаг прафесар Сірыл О’Рыган і японскі скульптар Эцура Сота. З 2017 года Прэмію Ратцынгера ўручаюць таксама прадстаўнікам свету культуры і мастацтва. Прафесар О’Рыган нарадзіўся ў 1952 годзе ў Ірландыі. Філасофію і тэалогію вывучаў у Йельскім універсітэце ў ЗША. У асноўным займаецца сістэматычнай тэалогіяй і гісторыяй ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!