“Нядаўна прачытала артыкул пра тое, як місіянеркі з Гомеля раздавалі бясплатныя абеды для бяздомных. Безумоўна, пра такія справы трэба пісаць, каб той, хто пабачыць артыкул, задумаўся, як дапамагчы людзям, якія трапілі ў складаныя жыццёвыя абставіны. Але нешта неспакойна стала пасля таго, як дачытала. Потым зразумела чаму. Мяне здзівіла, што ежу раздавалі толькі тым, хто прыйдзе ў цвярозым стане. А як ...
Читать далее »Пытанне святару
Як Касцёл ставіцца да працэдуры перавязкі матачных труб?
“У маёй сяброўкі і яе мужа трое дзетак, народжаных шляхам кесарава сячэння. На трэцім дзіцяці ёй зрабілі працэдуру, пасля якой яна не зможа зацяжараць. З медыцынскага пункту погляду можна толькі тры разы рабіць кесарава, хоць ёсць сведчанні і чатырох такіх аперацый у жанчыны. Гэтая сям’я хоча яшчэ дзяцей. Як Касцёл ставіцца да працэдуры перавязкі матачных труб, калі ў жанчыны ёсць ...
Читать далее »Знак супакою
“Хвала Хрысту! У мяне ўзнікла такое пытанне: што неабходна гаварыць пасля слоў святара «Перадайце бліжняму знак супакою» падчас Святой Імшы? На польскай мове кажуць «Pokój nam wszystkim«, а як адказваць на беларускай мове? І што гаварыць, калі перадаеш бліжняму знак супакою?” Вікторыя На пытанне адказвае кс. Павел Ярашэвіч (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Пінск): – Згодна з рубрыкамі Рымскага ...
Читать далее »Касцёл і крэмацыя
“Як Касцёл ставіцца да крэмацыі?” Яўгенія Раткевіч На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR: – Катэхізіс Каталіцкага Касцёла дае выразны і кароткі адказ адносна крэмацыі: «Крэмацыя дазваляецца Касцёлам у тым выпадку, калі яна не з’яўляецца выразам няверы ва ўваскрашэнне цела» (2301). Вызнанне нашай веры ў Бога Айца, Сына і Духа Святога і ў Яго творчае, выратавальнае і асвячальнае дзеянне знаходзіць ...
Читать далее »Ці можна павянчацца з тым, хто ўжо раней быў павенчаны?
“Як паступіць у такім выпадку: маладыя людзі кахаюць адно аднаго і хочуць злучыць свае лёсы ў сужэнскім саюзе і ўзяць шлюб у царкве ці касцёле (адназначна не вырашана). Аднак ёсць перашкода, бо ў аднаго з іх ужо было вянчанне ў царкве? Што рабіць, калі, паводле Бібліі, не можа ніхто другі раз жаніцца ці выходзіць замуж, калі ўжо вянчаны раней і ...
Читать далее »Грэх пераядання
“Хвала Хрысту! Пасля нядаўняй споведзі я меў грэх пераядання. Ці магу я прымаць Цела Хрыста? Або патрэбна спавядацца?” Ян На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR: – Перашкодай для прыступання да Святога Прычасця ёсць цяжкі грэх. Цяжкім грахом з’яўляецца парушэнне Божай волі свядома і добраахвотна ў значнай матэрыі. Нельга ўніверсальна вызначыць, якія грахі цяжкія, а якія – не. Часта гэта ...
Читать далее »Што такое грахі іншых па нашай віне?
“Хвала Хрысту! Растлумачце, калі ласка, што абазначае выраз “грахі іншых па нашай віне?” Алена На пытанне адказвае кс. Павел Ярашэвіч (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Пінск): – Гэта грахі іншых людзей, да якіх мы маем дачыненне. Калі мы просім ці загадваем іншаму чалавеку зрабіць зло або не зрабіць дабра, калі хвалім ці замоўчваем грэх, калі дапамагаем грашыць ці пакрываем ...
Читать далее »Як разабрацца ў абрадах?
“Хвала Хрысту! Адкажыце, калі ласка, на наступнае пытанне. Калісьці, у дзяцінстве, я быў ахрышчаны праваслаўным святаром Маскоўскага патрыярхату, але на працягу жыцця вельмі цікавіўся гісторыяй сваёй краіны і зрабіў высновы, што гэта царква нашаму народу была прышчэплена сілай і пагрозамі, а сапраўднымі хрысціянамі беларусы (ліцьвіны) сталі дзякуючы дзейнасці ордэнаў базыліян і езуітаў. Потым пашчасціла спаткаць жонку-рыма-каталічку, быў узяты шлюб у ...
Читать далее »Хрост дзіцяці
“Я хачу пахрысціць дзіця ў іншай парафіі. Што патрэбна для гэтага зрабіць?” На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD (Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага, Пінск): – У Катэхізісе Каталіцкага Касцёла чытаем, што хрост – брама духоўнага жыцця і іншых сакрамантаў – вызваляе людзей ад граху, адраджае іх як Божых дзяцей і праз упадабненне да Хрыста ўключае іх ...
Читать далее »Ці можна хадзіць да споведзі, жывучы без вянчання?
“Хвала Хрысту! Я каталічка, а муж праваслаўны. Доўгі час мы жывём разам, але без шлюбу. Ці магу я хадзіць да споведзі і прымаць Камунію?” Алена На пытанне адказвае кс. Віктар Місевіч, афіцыял Біскупскага Суда Віцебскай дыяцэзіі: – Катэхізіс Каталіцкага Касцёла навучае, што, каб прыняць святую Камунію, неабходна быць цалкам далучаным да Каталіцкага Касцёла і быць у стане ласкі, гэта значыць, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!