Пасля заканчэння курсаў місіянераў кс. Ежага Майку накіравалі несці слова Божае ў Перу. З успамінаў ксяндза Ежага: “13 кастрычніка 2010 г. мы вылецелі з Варшавы ў Галандыю. У Амстэрдаме адбылася перасадка на самалёт “ Боінг — 777”, разлічаны на 400 пасажыраў. Палёт доўжыўся 10 гадзін. Нарэшце ўбачылі Карыбскія выспы, потым – узбярэжжа Венесуэлы. У маіх думках мільганула: “Вось і Паўднёвая ...
Читать далее »Інтэрв’ю
Жыццёвы шлях місіянера
Ксёндз Ежы Майка пачаў працаваць з 2002 года і быў перакананы, што зусім не важна, у якой краіне служыць святар, галоўнае – быць адданым людзям і Богу. Місійная дзейнасць – гэта заўсёды сустрэча з новымі людзьмі, з іх радасцямі і праблемамі. Таму святар павінен заўсёды быць адкрытым на праблемы другога чалавека, а самае галоўнае – пастаянна вучыцца і выхоўваць сябе ...
Читать далее »Архімандрыт Гаек пра 2017 год для грэка-католікаў Беларусі
Грэка-каталіцкая Царква ў Беларусі ў бліжэйшы час плануе ўшанаваць памяць біскупа Балеслава Слоскана – чалавека незломнай нядзеі, як кажуць аб гэтым святары. Ураджэнец Віцебскай губерніі быў папярэднікам біскупа Чэслава Сіпопіча, апостальскага візітатара для беларускіх грэка-католікаў за мяжой. Святара і сёння памятаюць – у Латвіі, Германіі, Бельгіі, дзе ён служыў, і на радзіме. Таму адразу пасля Пасхі беларускія вернікі зладзяць паломніцтва ...
Читать далее »Ксёндз Здзіслаў Вэдэр SDB: “Духоўная фармацыя не скончыцца ніколі!”
Ксёндз-салезіянін Здзіслаў Вэдэр SDB з’яўляецца духоўным айцом у Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. У сённяшнім інтэрв’ю святар распавядае “Каталіцкаму Весніку” пра духоўную фармацыю будучых святароў і пра сваю паслугу для іх. – Айцец Здзіслаў, калі Вы сталі духоўным айцом семінарыі? – У 2015 годзе на спатканні святароў біскуп Гродзенскі прапанаваў мне стаць духоўным айцом у семінарыі. Прыехаўшы сюды, напачатку я ўвесь ...
Читать далее »Што ўяўляе сабой касцёльны суд і якія пытанні ён разглядае?
Кожная сям’я за гады сумеснага жыцця перажывае не толькі радасныя моманты, але і крызісы. Хтосьці іх пераадольвае, успамінаючы шчаслівыя дні, пражытыя разам, і дадзеную шмат гадоў назад перад Богам клятву, а нехта разыходзіцца па розных сцежках. Вырашыць сямейныя і не толькі пытанні католікам можа дапамагчы касцёльны суд. Што гэта за інстанцыя, калі яна ўзнікла і якія справы там разглядаюцца – ...
Читать далее »У Слоніме капуцын вырабляе батлейкі
Браты капуцыны — гэта каталіцкі манаскі ордэн, які актыўна займаецца місіянерствам і дабрачыннасцю па ўсім свеце. Ёсць капуцыны і ў Слоніме. Адзін з іх, брат Войтэк, перад Калядамі сам вырабляе цудоўныя батлейкі, якія потым раздаюцца прыхаджанам, якія іх замовілі, піша GS.BY. Карэспандэнт «ГС» вырашыў паглядзець на батлейкі, а таксама задаць некалькі пытанняў брату Войтэку. — Брат Войтэк, скажыце, адкуль Вы ...
Читать далее »Эксклюзивное интервью Апостольского нунция Габора Пинтера
Новый апостольский нунций в Беларуси архиепископ Габор Пинтер прибыл в Минск более четырех месяцев назад. Много ли за это время можно узнать о Беларуси и белорусах, как развиваются отношения с Ватиканом, когда белорусы дождутся приезда папы римского и каково будущее христианской веры? На эти и другие вопросы католический дипломат рассказал в эксклюзивном интервью для Naviny.by. В Западной Европе о Беларуси ...
Читать далее »Беларускі біскуп, які кіруе самай вялікай дыяцэзіяй у свеце: «Навяртанне трэба заўсёды пачынаць з сябе»
Больш за 10 мільёнаў кіламетраў — менавіта столькі складае тэрыторыя самай вялікай у свеце каталіцкай дыяцэзіі св. Юзафа ў Іркуцку. Ёй кіруе біскуп з Беларусі Кірыл Клімовіч. У сённяшнім выпуску «Хрысціянскага сёння» — інтэрв’ю іерарха агенцтву KAI, у якім біскуп распавёў пра стан Каталіцкага Касцёла ў Расіі, асаблівасці супрацоўніцтва з Праваслаўнай Царквой і пра хрысціянскі вобраз рускай Сібіры. Большасць святароў ...
Читать далее »Выпускнік Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі пра місію ў Бразіліі
Дыякан Андрэй Бялаблоцкі нядаўна вярнуўся з Паўднёвай Амерыкі, дзе быў на паўгадавой практыцы. Будучы святар распавядае пра новыя спосабы евангелізацыі, адметнасці мясцовых вернікаў і сутнасць місіянерства. Запавет міласэрнасці Мінулым летам дк. Андрэю давялося пазнаёміцца з кс. Антанэлай Гадэду – заснавальнікам супольнасці “Запавет Міласэрнасці” у Бразіліі. Члены гэтай арганізацыі ўжо на працягу 16-ці гадоў дапамагаюць вярнуцца да нармальнага жыцця заблукалым і ...
Читать далее »Гінеколаг Анастасія Кавалеўская пра аборты: “Забойства нельга апраўдваць!”
Урач-гінеколаг Анастасія Кавалеўская, якая працуе ў акушэрскім аддзяленні Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцы, у сённяшнім нумары расказала “Каталіцкаму Весніку”, чаму яна адмовілася рабіць аборты. – Анастасія, па якой прычыне вы асабіста адмовіліся рабіць аборты? – Я адмовілася ад правядзення абортаў, бо з’яўляюся верніцай. А, як вядома, для кожнага хрысціяніна аборт – гэта цяжкі грэх забойства. – Ці шмат увогуле ў Беларусі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!