Пробашч з Талачына айцец Станіслаў Скрыдалевіч SAC нядаўна вярнуўся з Кубы, дзе амаль два гады быў місіянерам у мясцовых парафіях. У сённяшнім нумары “Каталіцкага Весніка” святар дзеліцца сваімі ўражаннямі і распавядае пра сваё служэнне. – Айцец Станіслаў, распавядзіце, як і калі Вы патрапілі на далёкую Кубу? – 11 студзеня 2016 года распачалося нашае падарожжа на Кубу. Перад тым як паехаць ...
Читать далее »Інтэрв’ю
Багацце, поспех… або служэнне людзям? Інтэрв’ю з арганізатарамі «Радыё Марыя» ў Беларусі
Мне заўсёды было цікава, як паспяховаму ў бізнесе католіку захоўваць баланс паміж хрысціянскім светапоглядам і спакусамі багацця, славы, поспеху. Думаю, скіраваць сваю ўвагу на гэтую праблему было б вельмі лагічна ў рэчышчы запаведзі «Не май іншых багоў…» Паразмаўляць пра гэта мне адразу ж захацелася з Вячаславам Гулевічам і Яўгеніяй Найдовіч — сям’ёй прадпрымальнікаў, католікаў, а з нядаўняга часу — арганізатарамі ...
Читать далее »Людміла Сінкевіч: “Вачамі веры я бачу анёлаў у сваім жыцці”
Кожны чалавек мае сваё хобі. У мінулым нумары мы распавядалі пра святара, які збірае танкі. А зараз мы пазнаёмім вас з глыбоцкай парафіянкай Людмілай Сінкевіч, якая калекцыянуе фігуркі анёлаў. – Людміла Іванаўна, скажыце, а чаму менавіта фігуркі анёлаў, а не маркі, значкі, паштоўкі? – З дзяцінства мая мама навучыла мяне малітве да анёла-ахоўніка. Малітва была на польскай мове, я тады ...
Читать далее »Экзарцызмаванне вады, солі і алею: што гэта і навошта?
Ужо пэўны час у Браслаўскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі раз на месяц адбываецца малітва аб захаванні ад злога духа і экзарцызмаванне вады, солі і алею. Дастаткова шмат парафіянаў карыстаюцца з такога абраду, але, часам, узнікаюць сумненні, ці ўсе ведаюць яго сутнасць. З усімі пытаннямі і сумненнямі звяртаемся да пробашча парафіі кс. Станіслава Мжыглуда SDS. ‒ Ксёндз Станіслаў, чаму ў ...
Читать далее »Кацярына Адамчык прадставіць каталіцкую моладзь Беларусі ў Ватыкане
18–25 сакавіка ў Ватыкане пройдзе падрыхтоўчы этап Сіноду Біскупаў на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання», запланаванага на кастрычнік. У ім возьмуць удзел дзяўчаты і хлопцы з розных краін свету, якія разам абмяркуюць ролю моладзі ў Каталіцкім Касцёле. Беларусь на падрыхтоўчым Сінодзе прадставіць Кацярына Адамчык, выпускніца Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, парафіянка касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Св. Роха) на Залатой Горцы. «Я ...
Читать далее »Плённыя рэкалекцыі, або наладжванне жывых адносін з Богам
Падчас Вялікага посту ў кожнай парафіі праходзяць рэкалекцыі. Якой мэце яны служаць? У чым небяспека ігнаравання духоўных практыкаванняў для верніка? І як належным чынам падрыхтавацца да іх плённага перажывання? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах. – Як у Касцёле з’явілася традыцыя правядзення рэкалекцый для вернікаў? – У паўсядзённым жыцці ...
Читать далее »Гісторыя паклікання айца Яўгена Эйсманта SAC: “Я атрымаў ад Бога другі шанец”
Айцец-палатын Яўген Эйсмант SAC, што служыць у мінскай парафіі Св. Андрэя, апостала, і св. Леапольда Багдана Мандзіча, расказаў “Каталіцкаму Весніку” пра сваё пакліканне. Нарадзіўся будучы святар 3 красавіка 1989 года ў Воранаве, у змешанай па веравызнанні сям’і: бацька – католік, а маці – праваслаўная. Вось такімі ў раннім дзяцінстве былі першыя сустрэчы хлопчыка са святаром: “Мой дзядуля будаваў воранаўскі касцёл. ...
Читать далее »Праўда пра сябе. Інтэрв’ю з тэолагам, псіхатэрапеўтам пра споведзь
Інтэрв’ю з ксяндзом Дарыюшам Ларусем — тэолагам, псіхолагам, псіхатэрапеўтам. — Споведзь усё часцей успрымаецца адарвана ад рэлігійнага, метафізічнага кантэксту. Пра гэта сведчыць хаця б тое, што яе суадносяць з псіхатэрапіяй. Ксёндз становіцца адначасова і псіхатэрапеўтам, і спаведнікам. Ці магчымае такое сумяшчэнне? — Мне цяжка ўявіць споведзь адарванаю ад рэлігійнага кантэксту. Гэта немагчыма. Здараецца, што людзі, ідучы да споведзі, у асноўным ...
Читать далее »«Насупраць вас становіцца не святар, але Бог». Пра шлях да эфектыўнай споведзі
Для часткі вернікаў перыяд Вялікага посту становіцца адзіным часам, калі яны тэт-а-тэт сустракаюцца з міласэрным Айцом. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла сказаў пра мінімальны абавязак спавядацца адзін раз у год, і таму нібы можна сабе дараваць. Але гэта каштуе. Кожны раз, абмінаючы канфесіянал, мы збочваем са сцежкі да святасці. І чым большы інтэрвал паміж момантамі пакаяння, тым складаней нам ізноў стаць на ...
Читать далее »Ксёндз Вячаслаў Адамовіч і яго захапленне стэндавым мадэлізмам
У кожнага чалавека ёсць сваё хобі, ёсць яно і ў святароў. Хтосьці збірае старыя кніжкі, хтосьці займаецца нейкім відам спорту, нехта ходзіць на паляванне… Пачуўшы, што ксёндз Вячаслаў Адамовіч сур’ёзна захапляецца стэндавым мадэлізмам, мы разам з сябрам-журналістам з Мінска Змітром Бартосікам завіталі да яго ў Дзісну – самы маленькі горад Беларусі, каб паразмаўляць пра любімы занятак ксяндза. І не толькі. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!