Таварыства св. Францішка Сальскага запрашае хлопцаў да ўдзелу ў хрысціянскіх спаборніцтвах па мікра-футболе

Таварыства святога Францішка Сальскага запрашае хлопцаў да ўдзелу ў хрысціянскіх спаборніцтвах па мікра-футболе “Кубак Дона Боско” (#КДБ10).

Турнір, які будзе праводзіцца ў 10 раз, адбудзецца з 8 па 23 студзеня 2022 года па адрасе: Мінск, вул. Пляханава, 28/1.

Колькасць каманд абмежаваная – 10, гульня 4 на 4, максімальная колькасць гульцоў у камандзе – 7. Узрост гульцоў – ад 16 гадоў і вышэй.

Кошт удзелу ў турніры – 70 BYN з каманды.

Заяўкі можна дасылаць на e-mail: zaretskiyvladasc@gmail.com да 3 студзеня 2022 года.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 (25) 658 51 09 — Улад.

Таксама сачыце за навінамі #КДБ10 у суполках: “Укантакце” і ў Інстаграм, а таксама на сайце sdb.by

sdb.by

для друку для друку