Архив меток: ЗША

У ЗША арыштавалі чатырох францішканаў

Чатырох манахаў францішканаў арыштавалі ў адной з абартыўных устаноў Planned Parenthood у Нью-Джэрсі (ЗША), паведамляе партал Credo. Браты са словамі падтрымкі раздавалі жанчынам ружы. Актывісты pro-life пачалі ініцыятыву «Чырвоная ружа ратуе» восенню 2017 года. «Новае жыццё, якое б маленькае яно было, прыносіць зарок непаўторнай радасці», — напісана на лісце, які раздаюць жанчынам разам з ружай манахі з Супольнасці францішканскіх Братоў ...

Читать далее »

Іранічныя білборды заклікаюць католікаў у ЗША да споведзі

«Калі шчыра, ты яго не шакуеш», — кажа плакат, на якім каталіцкі святар з вялікімі вачыма слухае споведзь у канфесіянале. Падобныя і іншыя білборды стварыў «Інстытут Рут» — каталіцкая прасямейная і пралайф-арганізацыя. Яна размясціла білборды на вуліцах амерыканскіх гарадоў і заклікае рабіць гэта ў сацсетках. З іншага білборда святы Тамаш Аквінскі кажа нам: «Грэх робіць цябе дурнем». «Кампанія „Ідзі да ...

Читать далее »

ЗША: па прычыне ўрагану біскуп дазволіў людзям не ўдзельнічыць у нядзельнай св. Імшы

Амерыканская рыма-каталіцкая дыяцэзія Пенсакола-Таллахассі, апублікавала на сайце ў інтэрнэце паведамленне свайго ардынарыя. Біскуп Біл (Уільям) Вак CSC удзяляе ў ім сваім дыяцэзіянам дазвол не ўдзельнічыць у нядзельнай святой Імшы. Прычынай такога рашэння паслужыў непазбежны ўраган «Ірма» і абавязак пакінуць дамы, прадпісаны ў некаторых раёнах дыяцэзіі. Вобласць, аб якой ідзе гаворка, гэта штат Фларыда. «Калі вы пражываеце ў месцы, якога абавязковыя ...

Читать далее »

Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі

24 мая 2017 года раніцай Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Дональда Трампа, Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі. Пасля сустрэчы з Пантыфікам адбылася размова палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, суправаджаў якога арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі. Падчас шчырых размоў было выказана задавальненне з нагоды добрых двухбаковых адносін паміж Святым Пасадам і Злучанымі ...

Читать далее »

У ЗША вернікі выратаваліся ў касцёле ад тарнада

У мінулую суботу, 29 красавіка 2017, 45 вернікаў з парафіі св. Яна Евангеліста ў Іморі (штат Тэхас), якія знаходзіліся ў святыні, атрымалі трывожную вестку аб руху тарнада ў іх напрамку, паведамляе CNA. Самым бяспечным месцам, каб схавацца ад стыхійнага бедства, стаў праход паміж галоўным храмам і парафіяльным залам. «Мы ўвайшлі ў памяшканне, і прыблізна праз 30 секунд тарнада нас дасягнула, ...

Читать далее »

Ружанцы: «нязначныя» і «патэнцыйна небяспечныя»?

Гэтыя ружанцы былі канфіскаваныя ў мексіканскіх мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу ЗША, паколькі памежна-мытная служба ЗША класіфікавала іх як прадметы «нязначныя» і «патэнцыйна небяспечныя». Фатограф Том Кіфер працаваў прыбіральшчыкам у працэсінгавым цэнтры памежна-мытнай службы ў горадзе Ахо (штат Арызона), размешчаным на адлегласці 50 міль ад мяжы з Мексікай. Нядаўна ён прадставіў праект «El Sueño Americano» (ісп. «Амерыканская мара»). Яго ...

Читать далее »

Колькасць католікаў у Кангрэсе ЗША пастаянна расце

Нягледзячы на прыкметнае зніжэнне колькасці амерыканцаў, якія лічаць сябе хрысціянамі, іх доля сярод кангрэсменаў застаецца на высокім узроўні, блізкім да пачатку 60-х гадоў ХХ стагоддзя. У адпаведнасці з апошнімі дадзенымі даследчага цэнтра “Pew”, апублікаванымі 3 студзеня 2017 г., 91% членаў новага складу Кангрэсу ЗША з’яўляюцца хрысціянамі, у той час як у пачатку 1961 г. гэты паказчык складаў 95%. Даследаванні, якія ...

Читать далее »

Пантыфік сустрэўся з маці прысуджанага да смерці

Францішак сустрэўся 11 верасня ў Ватыкане з Лідзіяй Герэра з Аргентыны, маці Віктара Салданья, прысуджанага да смяротнага пакарання ў ЗША. Вось ужо 20 гадоў ён утрымліваецца ў камеры смяротнікаў у Тэхасе, пасля таго як быў прызнаны вінаватым у забойстве. Увесь гэты час маці просіць замяніць смяротны прысуд для сына на пажыццёвае зняволенне. Пантыфік ведае аб справе Салданья, паколькі жанчына ўжо ...

Читать далее »

Прадстаўнік Святога Пасаду раскрытыкаваў “дзіўныя” заявы Трампа

Афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду раскрытыкаваў апошнія заявы кандыдата ў Прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа ў адрас Папы, паведамляе Ватыканскае радыё. Палітык назваў Францішка «вельмі палітызаванай персонай». На яго думку, Пантыфік не разумее праблем ЗША і «не ўсведамляе ўсёй небяспекі адкрытай мяжы з Мексікай». Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, які зараз суправаджае Францішка ў яго мексіканскім падарожжы, назваў гэты заявы «дзіўнымі». ...

Читать далее »

Каталіцкія біскупы ЗША: 2016 год павінен стаць годам абароны пралайф-ідэалогіі

Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў ЗША арцыбіскуп Куртц заклікаў да абароны пралайф-палітыкаў і актывістаў у новым годзе. Іерарх таксама выказаў занепакоенасць тым фактам, што Кангрэс ЗША пакуль не зацвердзіў законапраект аб барацьбе з дыскрымінацыяй па пытаннях абортаў («ANDA»), які забяспечвае прававую абарону пралайф-арганізацыям і медыцынскім установам, якія не праводзяць аборты. У выпадку, калі законапраект, які знаходзіцца на разглядзе з 2013 года, ...

Читать далее »