29 чэрвеня ад Касцёла Св. Сымона і Алёны ў Мінску вырушыць роварная пілігрымка да Будслаўскай святыні. У дарогу пілігрымаў праводзіць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Шлях да Маці Божай пачнецца пасля св. Імшы на 9.00. Запісацца ў вандроўку можна ў cакрыстыі Чырвонага касцёла. Пілігрымы будуць арганізавана атрымліваць невялікае штодзённае харчаванне. З сабою трэба мець спальнік і адзін намёт на 2-3 ...
Читать далее »Архив меток: запрашэнне
«Музычная майстэрня» ў Івянцы пройдзе 8-14 жніўня
«Музычная майстэрня» ў Івянцы зноў запрашае маладых людзей на цэлых 7 дзён загартавацца ў сваіх музычных талентах. «Музычная майстэрня» распачнецца 8 жніўня ў 16 гадзін і будзе працягвацца да 14 жніўня. Заняткі будуць праводзіць Ян Паспяшальскі, Зоф’я Сакалоўская і запрошаныя музыканты з Польшы. На заканчэнне майстэрні ўдзельнікі прадставяць свае дасягненні на канцэрце, які адбудзецца 13 жніўня. Асаблівасці: пражыванне прадугледжана пры кляштары ...
Читать далее »Лучайская парафія запрашае ў паломніцтва
Ксёндз Мікалай Ліпскі – пробашч парафіі святога Юды Тадэвуша, Апостала ў вёсцы Лучай Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці запрашае ў чарговае паломніцтва. На гэты раз яно будзе прысвечана Году Божай Міласэрнасці, а таксама пройдзе па месцах, звязаных з беларускім першадрукаром Францыскам Скарынам, і будзе прымеркаваная да надыходзячага юбілейнага году выдання першай друкаванай Бібліі на старабеларускай мове. Маршрут пілігрымкі: Лучай – Вільнюс ...
Читать далее »У Оршы адбудзецца “Вінаграднік” на тэму “Праведнасць”
Айцец Аляксандр Жарнасек MIC запрашае ўсіж жадаючых на чарговы «Вінаграднік». Сустрэча адбудзецца ў аршанскай парафіі Cвятога Юзафа 18 чэрвеня і стане апошняй перад летнім адпачынкам. “Біблія паказвае нам дзьве праведнасці – праведнасць ад чалавека і праведнасць Божая. Не шмат мы пра гэта ведаем. Езус папярэджвае, што калі наша праведнасць не будзе большай за праведнасць фарысеяў, то не ўвойдзем да Божага Валадарства. Гэта азначае, ...
Читать далее »Прэзідэнцкая пара Польшчы запрашае ў Кракаў на Сусветныя дні моладзі (+відэа)
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Корнхаузер-Дуда запрашаюць маладых людзей на Сусветныя дні моладзі, якія пройдуць у Кракаве з 26 па 31 ліпеня. «Дарагія сябры! Хутка ў Кракаў прыбудуць пілігрымы з усіх кантынентаў, каб прыняць удзел у Сусветных днях моладзі. Мы рады, што прыбудзе ў Польшчу Святы Айцец Францішак. Нас чакае свята маладосці, радасці і малітвы. Гэта будзе наш ...
Читать далее »Пілігрымка Нарач-Будслаў запрашае ў шлях
29 чэрвеня пасля святой Імшы ў 12.30 з Нарачы вырушыць ХХІ пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. У Год міласэрнасці агульнай інтэнцыяй нарачанскай пілігрымкі будзе падзяка Усемагутнаму Богу за юбілей 25-годдзя ўтварэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 115 год з дня пабудовы нарачанскага касцёла. Таксама нарачанцы будуць дзякаваць Богу за асобу кардынала Казіміра Свёнтка, пятая гадавіна смерці якога адзначаецца ў гэтым годзе і які, будучы ...
Читать далее »Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае сужэнцаў на рэкалекцыі-ўікэнды
Рух «Сужэнскія сустрэчы» праводзіць рэкалекцыі-ўікэнды па аднаўленню і паглыбленню сужэнскай еднасці і любові. Бліжэйшы ўікэнд адбудзецца 3-5 чэрвеня 2016 года і будзе праходзіць у цэнтры “Карытас” у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян (Мінскі раён). Рэкалекцыі пачынаюцца ў пятніцу ў 18.00, а заканчваюцца ў нядзелю каля 15.00. Арганізатары забяспечваюць начлег і пасілак. Неабходны ўдзел абодвух сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме. ...
Читать далее »У Гродне адбудзецца парафіяльны фэст «Па-сямейнаму ў Духа»
15 мая Гродна — Альшанка запрашае на парафіяльны фэст пад назвай «Па-сямейнаму ў Духа». Праграма фестывалю: 11.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці, які будзе праводзіць моладзь; 11.30 — Урачыстая святая Імша на касцёльным пляцы з удзелам дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага. Падчас Імшы будзе спяваць хор «Cantate Domino». Пасля Імшы: выступленне клоўна для дзяцей; конкурсы; парафіяльная латарэя; першае выступленне ...
Читать далее »Каталіцкая парафія ў Росіцы запрашае на свята «Зямля пад белымі крыламі»
Айцец Чэслаў Курэчка МІС запрашае ў Росіцу на свята «Зямля пад белымі крыламі», якое запланавана на 30 красавіка 2016 года. Асноўныя ідэі свята: — абарона беларускіх сем’яў перад сучаснымі выклікамі; — малітва за Беларусь; — клопат аб навакольным асяроддзі ў Беларусі. «Бусел – сімвал Беларусі і сімвал сям’і. Хочацца падкрэсліць гэтым святам неабходнасць абароны нашай Бацькаўшчыны і сям’і ад усялякага ...
Читать далее »У Паставах адбудзецца чуванне для моладзі
Арганізатары сардэчна запрашаюць моладзь на чуванне, якое адбудзецца ў Паставах у ноч з 23 на 24 красавіка. Тэма чування: “Божая Міласэрнасць у маім жыцці. Чалавечы вопыт Добрага Бога”. Праграма чування: 20.00 – Прыезд, рэгістрацыя ўдзельнікаў, кава. 21.00 – Пачатак чування, прэзентацыя тэмы і ўдзельнікаў чування 21.20 – Канферэнцыя, перапынак 22.30 – Падрыхтоўка да святой Імшы 23.00 – Святая Імша, цэлебруе ...
Читать далее »