15-16 ліпеня ў санктуарыі ў Гудагаі пад дэвізам «Насі шкаплер і маліся на ружанцы!» пройдуць урачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай. У гэтым годзе адбудзецца святкаванне 100 – годзя фацімскіх аб’яўленняў, а таксама 110 — годзя вяртання ў Гудагай славутага ласкамі абраза Маці Божай і 10-ай гадавіны каранацыі. Праграма святкавання: СУБОТА, 15 ЛІПЕНЯ 18.00 – Заканчэнне Навэнны да Маці Божай. ...
Читать далее »Архив меток: запрашэнне
«Музычная Майстэрня» запрашае таленавітую каталіцкую моладзь
«Музычная Майстэрня» — майстар-класы літургічнай музыкі і спеваў праслаўлення, якія штогод адбываюцца ў Івянцы, зноў запрашае таленавітую каталіцкую моладзь з усёй Беларусі. Сёлета сустрэча адбудзецца 22 — 28 ліпеня. Сёлетнія «майстры» — Ян Паспяшальскі, музыкант, журналіст, тэлевядучы, заснавальнік ды арганізатар «Музычнай Майстэрні»; Хуберт Кавальскі — папулярны кампазітар літургічнай музыкі, аўтар шматлікіх музычных праектаў: UrbSymphony, Misterium Przebaczenia, супраца з New Life M, Raz, Dwa, ...
Читать далее »У Дзятлаве адбудзецца Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і
Арганізатары шчыра запрашаюць усіх вернікаў салезіянскіх парафій і тых, хто сімпатызуе харызме святога Яна Боско, на Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і. Свята адбудзецца 17 чэрвеня ў Дзятлаве пад дэвізам “Сям’я — крыніца веры і любові”. Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і ў 2017 годзе носіць адметны характар таму, што салезіяне адначасова адзначаюць юбілей 75-ддзя мучаніцкай смерці бласлаўлёных з салезіянскага араторыя ў Познані. З ...
Читать далее »25-годдзе манаскага жыцця адзначыць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
25-годдзе манаскага жыцця адзначыць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці. Святкаванне юбілею будзе праходзіць 20–23 мая ў Смаргоні, Магілёве, Мінску і Жупранах. Праграма святкавання юбілею: Субота, 20 мая 12.00. Урачыстая Эўхарыстыя ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Смаргоні з абрадам аднаўлення манаскіх абяцанняў. Узначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB 15.00. Святочная ...
Читать далее »У Курапатах адбудзецца міжканфесійная малітва за Беларусь
20 красавіка ў 18 гадзін у Курапатах ля крыжа Пакутаў адбудзецца міжканфесійная малітва за Беларусь. Варта адзначыць, што “Няспынная малітва за Беларусь” трывае ўжо два гады. Менавіта з гэтай нагоды адбудзецца супольная міжканфесійная малітва. Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых і шчыра дзякуюць тым, хто трывае ў малітве за нашу краіну!
Читать далее »У Галандыі пройдзе акцыя «Паспрабуйце жыць у Касцёле»
«Паспрабуйце жыць Касцёле» — так будзе называцца кампанія, якая будзе доўжыцца з 9 па 10 верасня ў Галандыі па сумеснай ініцыятыве 20-ці хрысьціянскіх Цэркваў краіны. Натхненнем для назвы мерапрыемства стала выказванне з 34-га псальма «Паспрабуйце і паглядзіце, які добры Гасподзь» (34, 9). Мэта кампаніі заключаецца ў тым, каб заахвоціць членаў грамадства, каб яны асабіста запрашалі сяброў ці знаёмых, якія даўно ...
Читать далее »Адзначыць Дзень святога Валянціна запрашаюць у Смалявічы
14 лютага Касцёл адзначае Дзень святых Кірылы і Мяфодзія, асветнікаў славян і заступнікаў Еўропы. Аднак тая ж дата больш вядомая ў свеце як Дзень святога Валянціна або Дзень усіх закаханых. Сапраўды, на 14 лютага ў Касцёле таксама прыходзіцца ўспамін каталіцкага святога Валянціна, біскупа і мучаніка. Пра гэтага святога захавалася вельмі мала звестак. Ён быў біскупам у італьянскім горадзе Церні, дзе ...
Читать далее »Салезіянскія дні моладзі пройдуць у Мінску
Салезіянскія дні моладзі пройдуць у Мінску з 27 па 28 студзеня ў парафіі святога Яна Хрысціцеля. Дэвіз сустрэчы: «Мы сям’я! Кожны дом — школа жыцця і любові». Арганізатары запрашаюць моладзь ад 10 класа і да 35 гадоў . 27 студзеня 18.00 – Прыезд і рэгістрацыя 19.00 – Вячэра 20.00 – 20.30 – Вольны час 20.30 – 22.00 – Салезіянскі двор ...
Читать далее »Гервяцкі касцёл запрашае на канцэрт арганнай і вакальнай музыкі
5 лістапада ў 16.00 Гервяцкі касцёл Святой Тройцы (Гродзенская вобласць) запрашае на традыцыйны канцэрт арганнай і вакальнай музыкі. Гасцей мерапрыемства чакаюць новая праграма і новыя салісты. У канцэртнай праграме прагучаць музычныя творы ў выкананні лаўрэата Усерасійскага конкурсу, саліста Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра пад кіраўніцтвам Валерыя Гергіева Ігара Сівянкова, салісткі аркестра «Алімпія Класіка» пад кіраўніцтвам Міхаіла Снітко і жаночага музычнага праекта ...
Читать далее »Рух факаляраў запрашае на рэкалекцыi «Mariapoli»
Рух «Focolare» у Беларусі шчыра запрашае ўсiх жадаючых на рэкалекцыі «Mariapoli 2016», прысвечаныя тэме «Адзінства як дар, пакліканне і мэта». Рэкалекцыі адбудуцца 11-14 жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску (вул. Леніна, 16). Падчас рэкалекцый будзе нададзена шмат увагі будаванню ўзаемаадносін у сям’і. Пытанні можна дасылаць на адрас>>> «Mariapolі» — найбольш характэрныя для руху «Focolare» сустрэчы: ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!