Архив меток: Вялікі пост

Як выглядаюць папскія рэкалекцыі?

Абсалютная навіна цяперашніх ватыканскіх рэкалекцый – тое, што ў іх падрыхтоўцы прыняла ўдзел італьянская сямʼя. Традыцыю рэкалекцый ў Ватыкане ўвёў у 1929 г. Папа Пій XI. Да часу Паўла VI рэкалекцыі для Ватыкана праводзіліся падчас Адвэнту, а не ў Вялікім посце. Але Папа Францішак вывеў іх за Ватыкан. Такім чынам, ужо ў чацвёрты раз ватыканскія рэкалекцыі адбываюцца ў мястэчку Арыча, ...

Читать далее »

У Кракаве ўпершыню будуць маліцца ў стацыйных касцёлах

У гэтым годзе ў Кракаўскай архідыяцэзіі вернікі змогуць маліцца на працягу Вялікага посту ў стацыйных касцёлах. Гэта мясцовае ажыццяўленне старажытнай рымскай традыцыі духоўных падрыхтовак да ўрачыстасці Уваскрасення Пана. Новая форма духоўнага перажывання Вялікага посту разпачалася ў Папяльцовыю сераду, калі арцыбіскуп Марэк Яндрашэўскі целебраваў святую Імшы ў катэдральным саборы на Вавелі. А завершацца стацыйныя набажэнствы ў суботу перад Вербніцай, у касцёле ...

Читать далее »

Пастырскае пасланне біскупа Віцебскага Алега Буткевіча на Вялікі пост

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Традыцыйным абрадам пасыпання нашых галоў попелам у мінулую сераду, мы распачалі саракадзённы Вялікі пост — час падрыхтоўкі да святкавання Пасхальнай Таямніцы нашага Збаўцы Езуса Хрыста — Яго перамогі над грахом і смерцю. Таямніцы, да ўдзелу ў якой пакліканы кожны з нас, каб ахвяруючы сябе разам з Хрыстом, мы маглі мець удзел і ў Яго ...

Читать далее »

Вялікі пост: ежа і пастановы (+відэа)

Вялікі пост — гэта час разважанняў і малітвы, час адрачэння і змагання з шматлікімі спакусамі. Для таго, каб перыяд Вялікага посту быў як мага больш пленным для кожнага з нас, прапануем вашай увазе разважанні ксяндза Мікалая Ціхановіча, пробашча парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім, пра значэнне як цялеснага посту, так і духоўнага. Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

У Каталіцкім Касцёле 1 сакавіка распачаўся Вялікі пост (+відэа)

Першы дзень гэтага посту называецца Папялец. У гэты дзень у храмах вернікам святар пасыпае галовы попелам у знак пакаяння і самаабмежавання. Попел атрымоўваецца з галінак вярбы, якія асвячаліся ў Вербную нядзелю ў мінулым годзе. Падчас гэтага абраду святар кажа кожнаму верніку: “Пакайцеся і верце ў Евангелле” або “Прах ты і ў прах вернешся”. Гэта традыцыя прысутнічае яшчэ ў Старым Запавеце, ...

Читать далее »

Папяльцовая серада распачынае саракадзённы час пакаяння

Сёння, 1 сакавіка, у Каталіцкім Касцёле пачынаецца Вялікі пост. Гэты саракадзённы перыяд, які рыхтуе вернікаў да велікодных урачыстасцяў, пачынаецца ў Папяльцовую сераду. Адначасова Папяльцовая серада завяршае перыяд карнавалу, час забаваў, уводзячы людзей у цалкам іншы настрой – роздуму, сур’ёзнасці, разважання. Назва “Папялец” паходзіць ад абраду пасыпання попелам, які здзяйсняецца ў гэты дзень у Касцёле. Прымаючы попел, вернікі ўваходзяць у час, ...

Читать далее »

Набліжаецца Вялікі пост – час адрачэння і аднаўлення

1 сакавіка, у Папяльцовую сераду, католікі распачнуць перыяд 40-дзённага посту, які дазваляе больш шырока адкрыцца на прыняцце Божай ласкі. Згодна з навучаннем каталіцкага Касцёла, гэта час пакаяння і навяртання, а таму цудоўная нагода, каб выбрацца ў “духоўную спартзалу”. Унутраныя нагрузкі павінны выражацца праз канкрэтныя выбары і ўчынкі, перамяненне жыцця і вяртанне да запавета з Богам, што быў разарваны па прычыне ...

Читать далее »

Малітоўная сустрэча на тэму «Пакаянне» прайшла ў Мастах

Малітоўная сустрэча, прымеркаваная да распачацця Вялікага посту, адбылася 18 лютага ў касцёле Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах. Спатканне, якое правёў пробашч парафіі кс. Віктар Ханька, было прысвечана тэме пакаяння. «Мы вельмі часта выкарыстоўваем слова «пакаянне», але, на жаль, не заўсёды разумеем яго дакладнае значэнне», — адзначыў святар. Паводле слоў кс. Віктара, «калі чалавек шкадуе, што ў выніку ягонага граху ...

Читать далее »

Італьянскі францішканін правядзе рэкалекцыі для Папы

Сёлетнія велікапостныя рэкалецыі для Святога Айца і супрацоўнікаў Рымскай курыі пройдуць 5-10 сакавіка ў мястэчку Арыча, прыкладна ў 30 км ад Рыма. Яны будуць прысвечаны тэме: “Мука, смерць і ўваскрасенне Езуса паводле св. Мацвея”. Правядзе духоўныя практыкаванні 53-гадовы італьянскі францішканін а. Джуліа Мікеліні – выкладчык Тэалагічнага інстытута ў Асізі, злучанага з Папскім латэранскім ўніверсітэтам, і галоўны рэдактар часопіса “Convivium Assisiense”. ...

Читать далее »

Пальмовай нядзеляй скончыліся велікапосныя рэкалекцыі ў Глыбокім

У Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы велікапосныя рэкалекцыі трывалі з 18 па 20 сакавіка, якія праводзіў айцец Аляксандр Жарнасек МІС з Оршы. У першы дзень духоўных практыкаванняў святар распавядаў пра Царства Божае, а таксама пра існаванне Царства сатаны. Гаворка таксама ішла пра паняцце любові, асабліва Любові Божай, якая з’яўляецца галоўнай зброяй Божага Валадарства. Гаміліі другога дня рэкалекцый працягнулі тэму любові. Казанні ...

Читать далее »