27 сакавіка 2016 года, у светлую нядзелю Уваскрасення Пана валанцёры “Карытас” у парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім правялі дабрачынную акцыю “Велікодны падарунак”. Тыя прысмакі, якія былі сабраныя парафіянамі ў глыбоцкім касцёле падчас Вялікай Суботы, валанцёры раздалі пражываючым у бальніцы сястрынскага догляду ў в. Бабічы, амаль 400 падарункаў атрымалі хворыя з псіханеўралагічнага дома-інтэрната ў в. Петрунова, хворыя ў Глыбоцкім раённым шпіталі. ...
Читать далее »Архив меток: Вялікдзень
Патрыярх Кірыл павіншаваў Папу Францішка з Вялікаднем
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў Папу Францішка з Вялікаднем. Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да Пантыфіка з традыцыйным пасхальным прывітаннем “Хрыстос уваскрос!”. “У гэтыя святыя дні, напоўненыя паўсюднай радасцю, якая зыходзіць ад Уваскрослага Збаўцы, мы пакліканы несці свету Добрую Навіну аб самай важнай падзеі ў гісторыі чалавецтва, даючы сведчанне бліжнім і далёкім аб нязменных ідэалах і каштоўнасцях”, — ...
Читать далее »У прамым эфіры на тэлеканале “Віцебск” біскуп Алег Буткевіч распавёў пра сваё святкаванне Вялікадня ў дзяцінстве і цяпер
У гэтыя святочныя дні тэлеканал «Віцебск» прапанаваў гледачам некаторыя перадачы з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча. Прадстаўляем Вашай увазе запіс адной з іх – тэлеперадачы «Вечерний Витебск», якая зладзіла велікодную сустрэчу з біскупам Віцебскім у прамым эфіры. Іерарх адказаў на мноства пытанняў вядучых. Вось некаторыя з іх: – Успаміны пра Вялікдзень з дзяцінства. – Беларускія традыцыі святкавання, старадаўнія абрады Пасхальнага ...
Читать далее »Дабрачынную акцыю для бяздомных і бедных зладзіў «Карытас» у Віцебску
28 сакавіка 2016 года «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў дабрачынную акцыю для бяздомных і бедных «Вялікдзень для ўсіх» у Віцебскім гарадскім цэнтры часовага (начнога) знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства. Былі падрыхтаваныя падарункі для людзей, якія па пэўных прычынах апынуліся за рысай беднасці. Са словамі віншавання і найлепшымі пажаданнямі да прысутных звярнуўся біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Няхай адно добрае слова або ...
Читать далее »«Будзьце паслухмянымі Богу!»: Пасхальная Вігілія ў Глыбокім
Святая Імша Вігіліі Пасхальнай у парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім распачалася на вуліцы абрадам святла, дзе быў асвечаны агонь і ад яго быў запалены пасхал. Літургію гэтага вечара, якая вельмі багатая і прыгожая, працягнула літургія Божага слова аб таямніцы ўваскрасення Пана і вялікіх падзеях гісторыі чалавецтва. Падчас гаміліі кс. Мікалай заахвоціў паразважаць пра таямніцу чалавечага шчасця і дзе яна схаваная. ...
Читать далее »Відэавіншаванне з Вялікаднем ад біскупа Алега Буткевіча
Велікоднае пасланне біскупа Алега Буткевіча
Дарагія вернікі Віцебскай дыяцэзіі, паважаныя браты і сёстры ў Хрысце! Скончыўшы саракадзённы пост, мы з вялікай радасцю сустракаем Свята Уваскрасення нашага Збаўцы Езуса Хрыста. Непасрэднымі ўдзельнікамі і першымі сведкамі Пасхальных падзей Хрыста сталі апосталы, і дзякуючы ім мы сёння вызнаём праўду пра ўваскрасенне з мёртвых. Гэтая праўда змяніла жыццё апосталаў, якія паверылі і пераканаліся, што іх Настаўнік – гэта “Хрыстос, ...
Читать далее »Велікодная выстава адкрылася ў музеі гісторыі рэлігіі
25 сакавіка ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адбылося адкрыццё выставы, прысвечанай Вялікадню. Падобная выстава праводзіцца штогод, але кожным разам змяшчае пэўныя новыя экспанаты. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел майстры па вышыўцы і гліняным вырабам, моладзевы і дзіцячы хор Свята-Пакроўскага сабора г. Гродна, каталіцкі і праваслаўныя святары. Святары наблізілі прысутным гісторыю пакутаў і Таямніцу Уваскрасення Езуса Хрыста, які памёр на крыжы ...
Читать далее »Чым аздабляць велікодныя яйкі?
“Ці можна выкарыстоўваць выявы святых для аздаблення велікодных яек?” Юля На пытанне адказвае кс. Андрэй Сідаровіч MIC: – Існуюць розныя легенды пра ўзнікненне традыцыі размалёўвання велікодных яек. Адна з іх распавядае, што святая Магдалена, ідучы да месца пахавання Езуса, вырашыла купіць на сняданак апосталам яйкі. А пасля сустрэчы з Уваскрослым яна заўважыла, што нават яйкі ў кошыку ад радасці змянілі ...
Читать далее »У Пакістане Вялікдзень абвясцілі выходным днём для хрысціянаў
Нацыянальны сход Пакістана 19 сакавіка прыняў рэзалюцыю, якая дае хрысціянам магчымасць святкаваць Вялікдзень у якасці выхаднога дня. Таксама індуісты атрымалі права выхаднога ў свае рэлігійныя святы Холі і Дзівалі. Рэзалюцыю падрыхтаваў Ванквані Рамеш Кумара, сябра Асамблеі індуісцкай веры, паведамляе asianews.it. Нягледзячы на тое, што рэзалюцыя з’явілася важным крокам на шляху рэлігійнага прымірэння ў пакістанскім грамадстве, многія праваабаронцы занепакоеныя недастатковасцю такога кроку. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!