Архив меток: візіт

Папа Рымскі ў наступным годзе наведае Літву

Папа Рымскі Францішак восенню 2018 года наведае Літву, паведаміла агенцтву BNS прэс-сакратар літоўскага прэзідэнта Дайва Ульбінайце. Візіт будзе прымеркаваны да стагоддзя літоўскай дзяржаўнасці. Паводле Дайвы Ульбінайце, Ватыкан у бліжэйшы час павінен аб’явіць дату і статус візіту, паведамляе krynica.info са спасылкай на ru.delfi.lt. Між тым эстонскія СМІ паведамляюць аб верагодным візіце пантыфіка ў Талін.

Читать далее »

У Беларусь прыедуць браты з супольнасці Тэзэ

З 4 па 11 кастрычніка плануецца візіт братоў супольнасці Тэзэ Бэнуа і Жана-Даніэля, якія адказваюць за кантакты з беларускай і ўкраінскай моладдзю, у розныя гарады Беларусі. Прыкладна 5 кастрычніка яны наведаюць Гродна, 8 кастрычніка – Мінск, паведамляе krynica.info са спасылкай на taize.fr. Жадаючых далучыцца да сустрэчы і прыняць удзел у адным са спатканняў альбо арганізаваць уласную сустрэчу ў сваёй мясцовасці просяць ...

Читать далее »

Мільён вернікаў на св. Імшы з Папам у Багаце

Каля мільёна чалавек прыняло ўдзел у св. Імшы ў інтэнцыі міру і справядлівасці, якую Папа Францішак цэлебраваў вечарам 7 верасня 2017 года ў парку імя Сімона Балівара ў Багаце. Нягледзячы на дождж вернікі запоўнілі яго тэрыторыю яшчэ з самай раніцы. У чаканні Пантыфіка тут адбылася сустрэча на тэму абароны жыцця, а перад пачаткам літургіі ён благаславіў групу людзей з абмежаванымі ...

Читать далее »

Падарожжа Папы ў Калумбію не будзе палітычным

Падарожжа Святога Айца ў Калумбію будзе апостальскім, а не палітычным, падкрэсліў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. “Евангелле кліча людзей да міру, прабачэння і згоды. Папа прынясе пасланне Евангелля, якое вельмі важнае ў дадзены момант”, — дадаў Грэг Бёрк 1 верасня 2017 года падчас падчас прэзентацыі ў Ватыкане папскай пілігрымкі ў Калумбію. Як ужо паведамлялася раней, Папа Францішак наведае чатыры гарады: Багату, ...

Читать далее »

Кардынал Паралін правёў важныя сустрэчы ў Маскве

Працягваецца візіт кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна ў Расію. 22 жніўня 2017 г. адбылася яго сустрэча з Міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым. Падчас яе быў абмеркаваны шырокі спектр праблем. Выказвалася задавальненне развіццём двухбаковых адносін у сферы культуры, адукацыі, аховы здароўя. Была дадзена высокая адзнака выставе з калекцыі Ватыканскіх музеяў, якая нядаўна праходзіла ў маскоўскай Траццякоўскай галерэі. У адказ, у лістападзе 2018 ...

Читать далее »

Пачынаецца візіт кардынала Дзяржсакратара ў Расію

21 жніўня 2017 года пачынаецца афіцыйны візіт кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна ў Расію, у рамках якога адбудуцца яго сустрэчы з прадстаўнікамі вышэйшай палітычнай улады, кіраўніцтвам Рускай Праваслаўнай Царквы і мясцовай каталіцкай супольнасцю. У ходзе візіту будуць уздымацца многія пытанні, у першую чаргу, якія тычацца канфліктаў у розных частках свету, распавёў іерарх у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву “РИА Новости”. “Існуюць розныя міжнародныя ...

Читать далее »

Кардынал Паралін пра магчымасць візіту Папы ў Расію

“Падрыхтоўка магчымага візіту Святога Айца Францішка ў Расію выходзіць за рамкі мэтаў майго падарожжа. Я спадзяюся, аднак, што, з Божай дапамогай, яно можа ўнесці некаторы ўклад у гэтым кірунку”, — заявіў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці, кардынал Пьетра Паралін у інтэрв’ю італьянскай “Corriere della Sera”, апублікаваным 9 жніўня 2017 г. Іерарх 20-24 жніўня 2017 г. будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у ...

Читать далее »

Святы Айцец стаў ганаровым грамадзянінам Медэльіна

За некалькі тыдняў да свайго візіту ў Калумбію папа Францішак стаў ганаровым грамадзянінам Медэльіна. Па дадзеных мясцовых СМІ, такое рашэнне ўлады гэтага мільённага горада прынялі 20 ліпеня, у нацыянальнае свята краіны. За прапанову прагаласавала 17 членаў гарадскога савета, чатыры не галасавалі. Ініцыятыва мэра Фэдэрыка Гутьерэса з’яўляецца выразам удзячнасці за працу Папы ў абароне правоў чалавека, справядлівасці і роўнасці. Восенню папа ...

Читать далее »

Галоўны ватыканскі дыпламат сустрэнецца з Прэзідэнтам Расіі

Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі хутка наведае Маскву з візітам “на высокім узроўні”. Ён пройдзе ў жніўні і будзе ўключаць, у прыватнасці, сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і кіраўніцтвам Рускай Праваслаўнай Царквы. Аб гэтым паведаміў сам кардынал Пьетра Паралін падчас размовы з журналістамі. Двухбаковыя адносіны, заўважыў Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, працягваюцца на розных узроўнях, і гэта сустрэча, што пройдзе амаль на ...

Читать далее »

Пантыфік, як звычайны пробашч, наведаў італьянскія сем’і (+відэа)

Святы Айцец здзейсніў нечаканы візіт у Осцію – горад з 100-тысячным насельніцтвам, які знаходзіцца ў ваколіцах Рыма, на самым узбярэжжы Тырэнскага мора. Вечарам 19 мая 2017 г. ён накіраваўся сюды з душпастырскім візітам, каб благаславіць кватэры мясцовых вернікаў, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Па традыцыі, благаслаўленне кватэр у Італіі адбываецца ў велікодны перыяд. За два дні да візіту Святога Айца ...

Читать далее »