Архив меток: віншаванне

Рэдакцыя віншуе!

Паважаныя чытачы “Каталіцкага Весніка” і наведвальнікі сайта CatholicNews.by! З нагоды свята Божага Нараджэння мы хочам ад шчырага сэрца павіншаваць кожнага з Вас з гэтым святам! Жадаем Вам моцнай і сапраўднай веры, душэўнага супакою, радасці, канешне здароўя, дабрабыту і згоды ў Вашых сем’ях і бясконцага аптымізму. Няхай Нованароджаны Збаўца запаліць у Вашых сэрцах святло любові і міласэрнасці.Усяго самага найлепшага! Шчаслівых і ...

Читать далее »

Каляднае віншаванне ад святароў і сясцёр Віцебскай дыяцэзіі

Надыходзяць Калядныя святы, шмат віншаванняў і пажаданняў мы будзем чуць з вуснаў родных, знаёмых і сяброў. Святары і законныя сёстры Віцебскай дыяцэзіі таксама вырашылі павіншаваць усіх вернікаў з гэтым вялікім і радасным святам Божага Нараджэння.

Читать далее »

Апытанне: Якое слова першае зляціць з Вашых вуснаў, калі Вы будзеце віншаваць сваіх блізкіх са святам?

З нагоды калядных святаў усе вернікі складаюць адно аднаму пажаданні. Якое слова першае зляціць з Вашых вуснаў, калі Вы будзеце віншаваць сваіх блізкіх са святам? Чаго найперш пажадаеце?  Чакаем Вашага меркавання! [poll id=»16″]

Читать далее »

Папа павіншаваў юдэяў Аргентыны з надыходзячымі святамі

Папа Францішак скіраваў віншавальную тэлеграму на імя Абрагама Скоркі, галоўнага рабіна Буэнас-Айрэса, з нагоды святкавання Рош Ха-Шана, яўрэйскага Новага года, а таксама Ём Кіпура (Дня паяднання). Пантыфік выказаў шчырыя віншаванні ўсёй яўрэйскай супольнасці Аргентыны і заклікаў не забываць маліцца за яго. Са свайго боку ён таксама паабяцаў малітву. Францішак скіроўвае віншаванні аргентынскай яўрэйскай супольнасці штогадова. Гэту традыцыю ён пачаў яшчэ ...

Читать далее »

Віншаванне біскупа Віцебскай дыяцэзіі на Вялікдзень 2015 г.

“Тады ўвайшоў туды і той вучань, які першы прыйшоў да магілы, і ўбачыў, і паверыў” (Ян. 20, 8) Дарагія вернікі, шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі! Хрыстова Уваскрасенне – гэта падзея, якая ляжыць у аснове Хрысціянскай веры. Веры, каторая не толькі акрэслівае Стваральніка ўсяго існага свету як Асобу, больш за тое – як еднасць Боскіх Асобаў, але ...

Читать далее »

Віншуем біскупа Алега з імянінамі!

Ваша Эксцэленцыя! Паважаны біскуп Алег! З нагоды імянінаў складаем найлепшыя пажаданні, каб дыханне Божай любові, благаслаўленне Хрыста Найвышэйшага Святара і прамяні святла Святога Духа напаўнялі Ваша сэрца. Хай Дарадца дае ласку мудрасці і эфектыўнасці ў абвяшчэнні Божага Слова, якое свеціцца, як лямпа, і не гасне ў начны час. Няхай Усемагутны Бог дае сілы для выканання біскупскай паслугі і вытрымкі ў ...

Читать далее »

Віншаванне Апостальскага Нунцыя братам-праваслаўным з нагоды Раства Хрыстова

Дарагія браты і сёстры Беларускай Праваслаўнай Царквы, у той час, калі вы набліжаецеся да ўрачыстага святкавання Раства Хрыстова, прагну скіраваць да вас, ад імя Францішка — Папы Рымскага — віншавальныя словы, поўныя цеплыні, жадаючы, каб нараджэнне Госпада Ісуса Хрыста рассеяла цемру адчаю, варожасці і страху і ўзмацніла ўпэўненасць у тым, што Бог верны і Яго збаўленне назаўжды. Я рады таму, ...

Читать далее »

Віншуем з Новым годам!

Паважаныя карыстальнікі сайта catholicnews.by і чытачы “Каталіцкага Весніка”! Шчыра віншуем Вас з надыходзячым 2015 годам! Кожны год — гэта магчымасць прааналізаваць свой шлях, па якому мы ідзём, свае ўчынкі і духоўны стан. Гэта магчымасць дзякаваць Богу за тое, што Ён даў нам. Адыходзячы год паказаў, як моцна мы залежым ад Госпада. Бо ўсё, што адбываецца, Ён трымае ў Сваіх руках. ...

Читать далее »