Архив меток: Ватыканскае радыё

Памёр айцец Клод Рабінэ – былы кіраўнік Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

6 студзеня 2025 года ва ўзросце 77 гадоў у Бруселі адышоў у вечнасць айцец Клод Рабінэ, бельгійскі святар, езуіт, былы кіраўнік Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Клод Рабінэ нарадзіўся 20 кастрычніка 1948 года ў мястэчку Сюсі на поўдні Бельгіі. З юнацкіх гадоў цікавіўся ўсходнехрысціянскай духоўнасцю і вывучаў рускую мову. У 1970 годзе ўступіў у Таварыства Езуса. Праходзіў фармацыю ў Папскім калегіуме ...

Читать далее »

Радыё, бібліятэка і біскупы. Што дала дыяспара Касцёлу ў Беларусі

З самых розных прычынаў цягам ХХ стагоддзя многа беларусаў выязджала з Радзімы на Захад. І шмат хто з іх нават на чужыне не забываўся на беларускую справу, развіваючы яе за мяжой. Іх дасягненнямі Касцёл у Беларусі карыстаецца і сёння. Вельмі доўгі час эмігранты з Беларусі, пераязджаючы за мяжу, раствараліся сярод мясцовага насельніцтва ды эмігрантаў з іншых суседніх краін, найперш сярод ...

Читать далее »

Беларуская версія Ватыканскага інтэрнэт-радыё ўжо ў эфіры

1 чэрвеня 2021 года пачала дзейнічаць беларуская версія Ватыканскага інтэрнэт-радыё. Гэты год для папскай радыёстанцыі – юбілейны, яна адзначае сваё 90-годдзе. Анлайн-трансляцыя даступная як на сайце Vatican News, так і ў аплеце Radio Vaticana для смартфонаў на IOS і Android. Апрача навін і рубрык Беларускай рэдакцыі, у праграме штодзённа будзе Імша, Літургія гадзін (Ютрань, Нешпары, Камплета) і Ружанец на лацінскай ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч для Vatican News пра падзеі ў Беларусі

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Беларусі, спаслаўся на апошнія падзеі ў краіне ў сваёй заяве для Vatican News. Вялікая частка беларускага грамадства не згодная з сітуацыяй у краіне. Людзі патрабуюць новых выбараў. У Мінску і іншых гарадах прайшлі масавыя маніфестацыі. Усё больш людзей выходзяць на вуліцы, дэманструючы сваю незадаволенасць. “Добра, што гэтыя дэманстрацыі прайшлі мірна. На вуліцах Мінска было ...

Читать далее »

Hebdomada Papae: у ватыканскім эфіры загучалі навіны і на латыні

Ватыканскае радыё прапануе сваім слухачам штотыднёвую пяціхвілінную інфармацыйную праграму на лацінскай мове. Першы выпуск выйшаў  ў эфір сёння, 8 чэрвеня. Дайджэст “Hebdomada Papae, notitiae vaticanae latine redditae” (Тыдзень Папы: ватыканскія навіны на лацінскай мове) будзе выходзіць у эфір на хвалях Radio Vaticana Italia. Інфармацыйны блок будзе гучаць па суботах у 12.32 і паўтарацца па нядзелях у 17.30. Ён будзе даступны ...

Читать далее »

Ксёндз Аляксандр Амяльчэня: Наша праца неабходна для Беларусі

65 гадоў нядаўна адзначала Беларуская служба Радыё Ватыкана — беларускамоўная каталіцкая радыёстанцыя, якая была заснаваная ксяндзом Пятром Татарыновічам. Зараз Беларускай рэдакцыяй кіруе ксёндз Аляксандр Амяльчэня. Карэспандэнтка Таццяна Смоткіна сустрэлася з ім у Ватыкане. Ксёндз Аляксандр Амяльчэня распавёў ёй пра асаблівасці працы на радыё, правёў экскурсію па офісу і падзяліўся сваёй марай. Па словах кс. Амяльчэні, самым вялікім прыярытэтам для іх ...

Читать далее »