Архив меток: Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі

Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў у родным Адэльску ўрачыстасць Унебаўзяцця Панны Марыі

15 жніўня ў парафіі ў Адэльску (дэканат Гродна-Захад) адзначылі адпустовую ўрачыстасць у гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Урачыстасць узначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, для якога парафія ў Адэльску з’яўляецца роднай. Святая Імша цэлебравалася на палявым алтары побач са старадаўнім адэльскім касцёлам і была спалучана з “дажынкамі”. Пробашч парафіі кс. канонік Віктар Мыслюк прывітаў прысутных і заахвоціў да малітвы. Арцыбіскуп падкрэсліў ...

Читать далее »

Адпустовая ўрачыстасць і асвячэнне пладоў новага ўраджаю адбыліся ў Мёрах

15 жніўня ў нашай святыні адбылася адпустовая парафіяльная ўрачыстасць у гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Ганаровым госцем свята стаў канцлер Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі ксёндз канонік Віктар Місевіч, які ўзначаліў Эўхарыстыю а 18-ай гадзіне. Канцэлебраваная святая Імша распачалася з урачыстага ўваходу літургічнай службы і святароў у храм, дзе чакалі вернікі, каб праславіць Панну Марыю і падзякаваць Богу за сёлетні ўраджай. Па ...

Читать далее »

Унебаўзятая Марыя паказвае нам шлях да неба

Кожны год 15 жніўня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэтая праўда пра Унебаўзяцце Марыі з душой і целам на неба вядомая ў Касцёле ўжо шмат стагоддзяў. Яе Цела не магло раскладацца, як гэта адбываецца з усімі іншымі людзьмі, на якіх уздзейнічае першародны грэх. Яна была захавана ад гэтага граху, бо з’яўляецца Маці Божага Сына. Папа Пій ...

Читать далее »

Пантыфік просіць заступніцтва Багародзіцы за пакутуючых

Папа Францішак заклікаў вернікаў прасіць заступніцтва Багародзіцы за людзей і рэгіёны свету, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі. Нагодай стала ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. “Дзева Марыя, якую мы сёння сузіраем у нябеснай славе, з’яўляецца Маці надзеі. Нядаўна гэты тытул быў уключаны ў Ларэтанскую літанію. Мы заклікаем яе заступніцтва ва ўсіх сітуацыях у свеце, у якіх людзі найбольш прагнуць надзеі: надзеі ...

Читать далее »