Архив меток: Украіна

Пантыфік дапамог ахвярам вайны ва Украіне

Святы Айцец перадаў украінскім бежанцам медыцынскія матэрыялы. Праз некалькі дзён грузавы аўтамабіль з гуманітарнай дапамогай прыбудзе з Рыма ў Львоў. Шпрыцы, пластыры, дэзінфікацыйныя сродкі і іншыя неабходныя рэчы даставіў у цэнтр збору гуманітарнай дапамогі пры ўкраінскай грэка-каталіцкай царкве святой Сафіі ў Рыме Апостальскі элемазінарый кардынал Конрад Краеўскі. У бліжэйшы час ва Украіну адправяцца таксама лекі і прадукты харчавання з Ватыкану. ...

Читать далее »

Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, разам з нашымі вернікамі глыбока заклапочаныя тым, што працяглы палітычны канфлікт паміж Расіяй і Украінай перайшоў у фазу вайны. У выніку гінуць людзі, разбураюцца гарады, населеныя пункты і інфраструктура, сотні тысяч бежанцаў вымушаны шукаць прытулку на чужыне. Вайна — гэта злачынства супраць Бога і чалавека, якое заслугоўвае рашучага і неадкладнага асуджэння (пар. Другі Ватыканскі Сабор, Канстытуцыя ...

Читать далее »

Касцёл у Еўропе моліцца за мір для Украіны

На працягу Вялікага посту старшыні епіскапатаў Еўропы будуць цэлебраваць Імшы ў інтэнцыі міру і маліцца за тых, хто загінуў у выніку вайны ва Украіне і пандэміі COVD-19. Аб гэтым заявіў арцыбіскуп Гінтарас Грушас, старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (ССЕЕ). “Мы хочам далучыцца да голасу Папы, які заклікае да спынення выкарыстання зброі, неадкладнага спынення вайны ва Украіне і ініцыятыў на карысць ...

Читать далее »

«Кулямі вакол нас кіруе нябачная рука». Украінскія салдаты адчуваюць моц нашай малітвы

Хвалюючы запіс, які адзін з украінскіх жаўнераў пакінуў на старонцы парафіі Божай Міласэрнасці ў Вінніцы, апублікаваў польскі дамініканін у Кіеве айцец Якуб Гонцяж, паведамляе pl.aleteia.org. «Мы адчуваем вашу малітоўную падтрымку. Часам здараецца нешта сапраўды незразумелае, быццам чыясьці нябачная рука накіроўвае кулі і снарады, якія пралятаюць міма нас. З вельмі цяжкіх сітуацый мы выходзім пераможцамі, быццам нехта з намі. Мы становімся ...

Читать далее »

Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў сувязі з канфліктам ва Украіне

26 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі скіравала Паведамленне ў сувязі з ваенным канфліктам, які працягваецца ва Украіне. Дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі! Кожнаму з нас вядома аб ваенным канфлікце, які працягваецца ва Украіне. На Генеральнай Аўдыенцыі, якая адбылася 23 лютага ў ватыканскай Зале святога Паўла VI, Святы Айцец Францішак звярнуўся з наступнымі словамі: «Я адчуваю ...

Читать далее »

Апостольский Нунций рассказал об обстановке в Киеве

Архиепископ Висвальдас Кульбокас, Апостольский Нунций на Украине, рассказал ватиканским СМИ о происходящем в Киеве. В эти дни «Киев полностью парализован военными действиями, — сообщил иерарх. – Помимо пролетающих ракет, помимо людей, которые прячутся как могут в подвалах, на станциях метро, — я спрашиваю: что же делать больным? Больным с различными недугами, — ведь им трудно двигаться, трудно перемещаться, найти помощь… ...

Читать далее »

Кардынал Паралін: яшчэ магчыма ўратаваць свет ад жахаў вайны

24 лютага 2022 года кардынал П’етра Паралін, Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы, зрабіў заяву ватыканскім СМІ ў сувязі з нападам Расіі на Украіну. “Перад абліччам сённяшняга развіцця крызісу ва Украіне, яшчэ выразней і настойлівей гучаць словы, якія Святы Айцец Францішак прамовіў учора на заканчэнне агульнай аўдыенцыі. Папа казаў пра “вялікі боль”, “трывогу і заклапочанасць”. Ён таксама заклікаў усе ўцягнутыя бакі ...

Читать далее »

Паведамленне Старшыні ККББ біскупа Буткевіча ў сувязі з ваенным канфліктам ва Украіне

Паведамленне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ў сувязі з ваенным канфліктам ва Украіне Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! Сёння раніцай свет скалыхнула трагічная навіна: паміж найбліжэйшымі да нас суседнімі краінамі распачаўся ваенны канфлікт. Здаровы розум і так моцна яшчэ жывая памяць пра наступствы падобных дзеянняў у гісторыі не сталіся эфектыўным стрымліваючым фактарам. ...

Читать далее »

Святы Айцец разлічвае на сумленнасць палітыкаў ва “ўкраінскім пытанні”

Папа Францішак у чарговы раз за апошнія дні звярнуў увагу на сітуацыю вакол Украіны. Адмысловы заклік ён скіраваў 13 лютага 2022 года падчас традыцыйнай сустрэчы з вернікамі на Анёл Панскі. “Навіны, якія прыходзяць з Украіны, вельмі непакояць. Я давяраю ўсе намаганні на карысць міру заступніцтву Панны Марыі і сумленню палітычных лідараў”, — сказаў Папа і запрасіў усіх сабраных на плошчы ...

Читать далее »

Крызіс вакол Украіны: Папа абвясціў Дзень малітвы за мір

Пасля малітвы Анёл Панскі, якая 23 студзеня 2022 года прайшла ў Ватыкане, Папа Францішак выказаў занепакоенасць сітуацыяй вакол Украіны і абвясціў спецыяльны Дзень малітвы за мір. “З трывогай назіраю за ўзрастаннем напружанасці, якая пагражае нанесці новы ўдар па міры ва Украіне і ставіць пад пытанне бяспеку на ўсім еўрапейскім кантыненце, з яшчэ больш шырокімі наступствамі. Горача заклікаю ўсіх людзей добрай ...

Читать далее »