Архив меток: святар

Упершыню ўраджэнец Манголіі стане каталіцкім святаром

28 жніўня маленькая мангольская каталіцкая супольнасць сустрэне свайго першага святара мангольскага паходжання, Джозэфа Энхээ-Батара, які будзе служыць у саборы святых Пятра і Паўла ў Улан-Батары. Невялікая каталіцкая парафія (21 чалавек) гарадка Арвайхээр з радасцю ўспрыняла гэтую навіну. Энхээ будзе першым каталіцкім святаром-манголам за ўсю гісторыю незалежнай Манголіі. Мясцовыя жыхары лічаць, што прайшоўшы навучанне ў семінарыі ў Паўднёвай Карэі Энхээ праявіў ...

Читать далее »

На чым палягае місія святара?

Мне здаецца, што сваім абавязкам святары лічаць пераканаць чалавека верыць або вярнуцца да веры. І на гэтым усё. Што далей адбываецца з гэтай асобай, нікога ўжо не цікавіць (са мной было менавіта так). Ці сапраўды святары не ставяць сабе іншых мэтаў ? Валерый, 64 гады Адказвае кс. Антоні Грэмза Вашае пытанне вельмі асабістае і напэўна мае абгрунтаванне ў Вашым жыццёвым ...

Читать далее »

Ці святар мае права спыніць споведзь?

Мне неаднаразова даводзілася чуць пра сітуацыі, калі ксёндз (меркавана, абураны якім-небудзь грахом) спыняе споведзь і прымушае чалавека выйсці з касцёла. Ці святар увогуле мае права так паступаць? Максім, 31 год Адказвае кс. Андрэй Лішко Спачатку хацеў бы Вам падзякаваць за пытанне. Сітуацыю святара і пэнітэнта – таго, хто спавядаецца – трэба разглядаць асобна. Згадзіцеся, калі святар адпраўляе пэўныя набажэнствы (у ...

Читать далее »

Аўстралійскі святар — удзельнік шоу «Х-фактар»: я маю важнейшыя абавязкі

Мы ўжо распавядалі пра маладога святара Роберта Галеа: 33-гадовы вікарый адной з аўстралійскіх парафій служыць Богу тымі дарамі, якія ад Яго атрымаў, — ён піша песні і падарожнічае па свеце, абвяшчаючы Евангелле, надзвычай шануючы пры гэтым звычайную, на першы погляд, працу сярод вернікаў. У верасні а. Роберт прыняў удзел у праслухоўваннях аўстралійскай версіі шоу талентаў «Х-фактар» і прайшоў у чарговы ...

Читать далее »

Навошта патрэбна пастырскае наведванне?

Калі святар пачынае хадзіць па Калядзе, да яго прыходу рыхтуецца ўся сям’я. Жанчыны спяшаюцца падрыхтаваць стол, накрыты абрусам, мужчыны наліваюць у місачку асвячаную ваду, кладуць крапіла, дзеці ставяць свечкі. А навошта ўся гэтая мітусня? Святар затрымаецца ў кватэры або доме самае большае на паўгадзіны. Некаторыя людзі незадаволеныя такім хуткім наведваннем святара, а некаторыя радуюцца, бо «адбылі» Каляду. Адкуль узялася традыцыя ...

Читать далее »

Крыж і глобус

Савецкая эпоха хоць і адыходзіць ад нас далей, у мінулае, усё яшчэ даволі часта становіцца аб’ектам даследаванняў, дыскусій і розных меркаванняў. Гісторыкі спрачаюцца пра факты і наступствы, камуністы шкадуюць пра страчанае, а патрыёты радуюцца незалежнасці. Для Каталіцкага Касцёла ў Беларусі савецкі перыяд можна акрэсліць адным словам: мучаніцтва. У гэтым артыкуле пойдзе гутарка пра святара Юзафа Грасэвіча, які прайшоў праз арышты, ...

Читать далее »

Святар робіць фурор у аўстралійскім «X Factor»

Ксёндз Роберт Галеа (Robert Galea) прыняў удзел у аўстралійскім музычным конкурсе «X Factor». Гледачы вельмі горача прывіталі апладысментамі выступ маладога святара. Ён зайграў і заспяваў песню «Don’t You Worry Child» з рэпертуару House Mafia. Ці будзе такі ж поспех як у сястры Крысціны Скуччыі? duszpasterstwo.pl

Читать далее »

Нобелеўская прэмія міру для святара: хто такі Мусі Зэраі?

Каталіцкі святар, эрытрэйскі эмігрант Мусі Зэраі — адзін з сёлетніх прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію міру. У спісах букмекераў яго прозвішча займае першы радок, нават апярэджваючы Папу Францішка. Чым жа вядомы гэты святар? Апошнія сем месяцаў мабільнік святара Мусі Зэраі звоніць амаль што без перапынку. Большасць званкоў — з лодак у Міжземным моры, якія перавозяць на сваім борце тысячы нелегальных мігрантаў. ...

Читать далее »

Сястра Брыдж Маккенна мае дар аздараўлення. Але зараз не пра гэта…

Гэтую гісторыю яна распавядала мільён разоў, і на самай справе — гісторыя сястры Брыдж Маккенна OSC заслугоўвае таго, каб яе распавядаць. Лекары папярэджвалі: астатак жыцця яна правядзе ў інваліднай калясцы, але здарыўся цуд: яна цалкам выздаравела. Але гэта толькі адзін эпізод яе незвычайнага духоўнага падарожжа. У 1971 годзе падчас Эўхарыстыі с. Брыдж пачула голас Хрыста, які даручыў ёй асаблівую місію: ...

Читать далее »

Браслаўская парафія развіталася з ксяндзом Тадэвушам Дабравольскім

У нядзелю 28 чэрвеня вернікі браслаўскай парафіі ўдзельнічалі ў святой Імшы, якая стала выразам удзячнасці кс. Тадэвушу Дабравольскаму за яго душпастырскую паслугу ў Браславе. У сваёй гаміліі кс. Тадэвуш засяродзіў увагу на ролі веры ў жыцці чалавека: «Мы павінны не проста быць у натоўпе, а знаходзіцца побач з Хрыстом, які вылечвае людскія душы. Неабходна імкнуцца да таго, каб нашы сэрцы ...

Читать далее »