Архив меток: святар

Святары і іх свойскія жывёлы

У гэтым нумары святары расказваюць “Каталіцкаму Весніку” пра сваіх жывёл-улюбёнцаў.  Ксёндз Вячаслаў Адамовіч: – Зараз у мяне жыве ўжо другі кот. Першы “знік без вестак”. Ката завуць Какос. Ён брытанскай пароды. Яшчэ малады, мае толькі пяць месяцаў. Адметна, што паявіўся кот на Божае Нараджэнне, 25 снежня. Як і кожны малады каток, Какос вельмі любіць шкодзіць і паўсюль сунуць свой нос. ...

Читать далее »

«Ксёндз як старэйшы брат»: жыхарка Ушачаў распавядае пра служэнне кс. Ежы Майкі (+відэа)

Жыхарка Ушачаў Валянціна Відзевіч распавядае пра працу ксяндза Ежы Майкі, які служыў у парафіі святога Лаўрэна ва Ушачах з 2002 па 2005 гг. Цяпер святар вядзе місіянерскую дзейнасць у штаце Тэхас (ЗША). Фотаздымкі з архіва парафіі Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

Унікальная прапанова для святароў – пілігрымка ў Ізраіль!

Запрашаем святара ў пілігрымку ў Ізраіль з 15 па 26 мая 2016 года (11 дзён і начэй на Святой Зямлі, 4 дні адпачынку на Міжземным моры, 5 дзён экскурсій, 2 вольных дні ў Іерусаліме). Група — 10 чалавек. Толькі для святара кошт – 13 млн. руб., для ўсіх астатніх жадаючых – 22,8 млн. руб. За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся, калі ласка, па тэлефонах: ...

Читать далее »

Рэпартаж з Раготна: Як ксёндз на Вялікдзень злодзея затрымаў

З кс. Віктарам Захарэўскім мяне звязваюць гады сумеснага навучання ў семінарыі ў Гродне. Таму, калі даведаўся, што ён, рызыкуючы сабой, затрымаў злодзея, адразу вырашыў праведаць ксяндза Віктара і падтрымаць яго. Пра тое, як жывецца маладому святару на Гродзеншчыне і што сабой уяўляе парафія ў Раготне (Дзятлаўскі раён), чытайце ў гэтым рэпартажы. Каталіцкая парафія ў Раготне вядзе свой радавод з 1400 ...

Читать далее »

У Навагрудку адбудзецца аўтарскі музычны вечар прысвечаны таямніцы Божай міласэрнасці

У нядзелю 17 красавіка ў 19:00 у канцэртнай зале “Навагрудскай дзіцячай школы рамёстваў” (былая музычная школа) па вул. Міцкевіча 9, адбудзецца аўтарскі музычны творчы вечар кс. Тадэвуша Крыштопіка пад назвай “У Хрысце паратунак”. Падчас выступу святара прагучаць рэлігійныя песні, якія закранаюць тэмы ўзаемаадносін чалавека з Богам, выратавання чалавека Езусам з рабства граху, духоўным стане сучаснага чалавека. Арганізатарам мерыпрыемства з’яўляецца парафія ...

Читать далее »

4 асноўныя памылкі, якія здзяйсняюць… святары

Доктар тэалогіі, душпастыр, духоўны айцец Вроцлаўскай семінарыі (Польшча), а таксама аўтар мноства кніг ксёндз Аляксандр Радэцкі прадставіў чатыры галоўныя памылкі святароў, якія асабліва раздражняюць Божы народ. Прыхільнасць да ўлады Улада ў Касцёле павінна выконвацца ў духу служэння, бескарыслівасці і гатоўнасці ахвяраваць сябе за авечак (гл. Ян 10, 11; 13, 14). Спакуса, якой падвяргаліся яшчэ Апосталы (а Езус іх выразна крытыкаваў за такое ...

Читать далее »

Што такое “бiнацыя” і “трынацыя”?

“Хвала Хрысту! Хацелася б даведацца, колькi Святых Iмшаў можа цэлебраваць святар у нядзелю і ў буднія дні? Таксама прашу растлумачыць, што такое “бiнацыя” і “трынацыя”? Андрэй На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP: – Хвала навекі! Дзякую Вам, Андрэй, за пытанні! Прэзбітар (святар) можа цэлебраваць Эўхарыстыю толькі раз на працягу дня. Касцельнае Права дапускае выключэнні адносна гэтага правіла. Кодэкс з ...

Читать далее »

У Сальвадоры шукаюць ваенных, што забілі святароў у 1989 годзе

У Сальвадоры паліцыя 6 лютага паведаміла аб пачатку аперацыі па затрыманні 17 былых ваеннаслужачых, абвінавачаных у датычнасьці да забойства шасці святароў-іезуітаў падчас грамадзянскай вайны ў 80-ых гадах мінулага стагоддзя. Забойства было здзейсненае ва ўніверсітэцкім гарадку сталіцы краіны Сан-Сальвадора ў лістападзе 1989 года. Пяць з забітых святароў были грамадзянамі Іспаніі. У студзені Інтэрпол па запыце іспанскага суда выдаў ордэр на арышт ...

Читать далее »

15 тысяч камплектаў літургічнай вопраткі для СДМ-2016

Прыблізна 15 тыс. камплектаў літургічнай вопраткі святароў рыхтуецца да галоўнай літургічнай падзеі Сусветных дзён моладзі ў Кракаве – Святой Імшы Паслання, якую 31 ліпеня 2016 года на “Campus Misericordiae” ўзначаліць папа Францішак. Як адзначыў кіраўнік Літургічнай групы Секцыі цэнтральных падзей аргкамітэту Сусветных дзён моладзі, кс. Станіслаў Мешчак, арнаты будуць белага колеру, як гэта звычайна бывае падчас такіх вялікіх урачыстасцяў. “Літургічная ...

Читать далее »