Дыяцэзіяльны дзень маці адбудзецца ў Капцёўцы. Мерапрыемства па традыцыі адзначаецца ў першую нядзелю мая. У святынях Гродзенскай дыяцэзіі вернікі моляцца за тых, хто даў ім жыццё, а для памерлых мам просяць вечнага шчасця ў небе. Сёлетняя ўрачыстасць адбудзецца 7 мая ў санктуарыi Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы, паведамляе grodnensis.by. У гэты дзень туды вырушыць пешая ...
Читать далее »Архив меток: свята
Адбылася пешая пілігрымка з Сапоцкіна ў Свяцк
Вернікі парафіі ў Сапоцкіне, сярод якіх дзеці і моладзь, па традыцыі штогод у нядзелю Божай Міласэрнасці здзяйсняюць пілігрымку ў парафіяльную капліцу ў Свяцку, дзе знаходзіцца абраз “Езу, давяраем Табе”. Удзельнікі пілігрымкі ў гэтае свята, устанаўлення якога пажадаў сам Хрыстос, хочуць даверыць Езусу Міласэрнаму свае справы і клопаты. 23 красавіка група з 30 парафіян на чале з пробашчам кс. Антоніем Абухоўскім ...
Читать далее »Лучай запрашае на Свята Міласэрнасці
Лучайская парафія Святога Юды Тадэвуша запрашае 23 красавіка на святкаванне Нядзелі Божай Міласэрнасці. Святая Імша распачнецца а 12-й гадзіне. Пасля ўрачыстай Літургіі адбудзецца святочны канцэрт
Читать далее »“Каталіцкі Веснік” віншуе ўсіх святароў са святам!
У Вялікі чацвер Хрыстос устанавіў сакрамант святарства. Таму ў гэты дзень мы, супрацоўнікі “Каталіцкага Весніка”, шчыра віншуем усіх Вас, паважаныя святары!! Дзякуем Вам за ахвяру Вашага жыцця і за тое, што маеце адвагу прымаць Хрыстовае запрашэнне крочыць за Ім. Дзякуем за штодзённую Эўхарыстыю, за прамоўленае Слова Божае, за споведзь, малітву і бласлаўленне. Жадаем Вам мужнасці і натхнення Святога Духа, цярплівасці ...
Читать далее »VII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці ў Гродне будзе прысвечаны фацімскім аб’яўленням
1 чэрвеня ў Гродне (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, мікрараён Паўднёвы) адбудзецца VII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. Дэвіз сёлетняга Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці — «Марыя – наша Маці – аб’явілася дзіцяці». Арганізатары ўжо сёння абяцаюць цэлы набор цікавых рэчаў, найперш малітву, Эўхарыстыю, якую ўзначаліць біскуп, мноства забаваў, музыкі, гульняў, конкурсаў, тэатральную інсцэніроўку. Конкурс малюнкаў, маляванне на твары, лепка з гліны, пластыліну, ...
Читать далее »25 марта. Благовещение Господне. Торжество
Вот уже на протяжении почти полутора тысяч лет Церковь 25 марта совершает празднование в честь Воплощения Сына Божия, как и в честь призвания Владычицы нашей Богородицы, познавшей через ангела Божию волю относительно Себя Самой. Благодаря Ее fiat («да будет») свершилось дело нашего Искупления. Торжество Благовещения, как в глубокой древности, так и теперь, считается праздником Господним. Однако литургические чтения вспоминают о ...
Читать далее »У Гродне памаліліся за супрацоўніц семінарыі
З нагоды мінулага Міжнароднага жаночага дня клерыкі і выкладчыкі гродзенскай ВДС сабраліся 11 сакавіка на супольнай Эўхарыстыі, каб памаліцца за жанчын, якія працуюць у семінарыі. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Падчас літургіі ён выказаў словы падзякі тым жанчынам, якія працуюць у семінарыі. Падчас гаміліі кс. рэктар Раман Рачко адзначыў ролю кожнай жанчыны ў справе падрыхтоўкі семінарыста ...
Читать далее »Біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў у Зарачанцы абраз Езуса Міласэрнага
5 лютага біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Балі Касцёльнай). Іерарх узначаліў святую Імшу з удзелам шматлікіх вернікаў і запрошаных гасцей. Падчас Імшы біскуп асвяціў абраз Езуса Міласэрнага, які з’яўляецца дакладнай копіяй віленскага абраза, напісанага паводле ўказанняў святой Фаўстыны. Гэты абраз быў перададзены парафіяльнай супольнасці ў дар і будзе змешчаны ў касцёле. Як адзначыў ...
Читать далее »Свята ва ўспамін благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча прайшло ў Браславе
27 студзеня ва ўспамін благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча ў браслаўскім кляштары сясцёр эўхарыстак адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. На малітву прыйшлі не толькі дарослыя, але і моладзь. Адарацыю сваім спевам упрыгожылі мясцовыя юнакі. Падчас малітвы ўсе прысутныя разам слухалі разважанні з Духоўнага Дзённіка бласлаўлёнага біскупа: “Давайце вучыцца жыць у Божай прысутнасці, давайце быць напагатове да выканання Божых планаў, і малітва затопіць нашыя душы. ...
Читать далее »Апытанне. Ці можа ў Беларусі юбілей каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай атрымаць статус дзяржаўнага свята?
У Польшчы ў 2017 годзе юбілей каранацыі абраза Маці Божай Чэнстахоўскай адзначаць як дзяржаўнае свята. А як Вы лічыце, ці можа ў Беларусі юбілей каранацыі Будслаўскага абраза Маці Божай атрымаць статус дзяржаўнага свята? Чакаем Вашага меркавання! [poll id=»29″]
Читать далее »