Архив меток: Святы Пасхальны Трыдуум

У Вялікі чацвер распачынаецца святы Пасхальны Трыдуум

У Вялікі чацвер, які мы ў гэтым годзе сустракаем 17 красавіка, былі ўстаноўлены сакраманты Эўхарыстыі і пасвячэння. У гэты дзень мы aдкрываемся на сакрамант Эўхарыстыі як на хлеб жыцця, які неабходны чалавеку для выратавання душы. Мы зноў перажываем прыняцце святой камуніі, якая дае магчымасць з’яднацца з Найвышэйшым. На ўзор Хрыста, які прынізіў сябе, імкнемся старанна служыць у братэрскай любові бліжняму. ...

Читать далее »

Вялікая пятніца — дзень без святой Імшы

У Вялікую пятніцу нідзе ў свеце не цэлебруецца Эўхарыстыя. У гэты дзень Першасвятар нашага збаўлення Хрыстус, паміраючы на крыжы, прынёс на ім крывавую ахвяру ўміласціўлення Нябеснаму Айцу за грахі ўсіх людзей. Хоць перыяд Вялікага посту ўжо завяршыўся, аднак у дзень смерці Хрыста вернікі абавязаны пасціць: неабходна ўстрымлівацца ад мясных страваў і толькі адзін раз на працягу дня можна паесці дасыта, ...

Читать далее »

Святы Пасхальны Трыдуум. ТЭСТ

Перыяд Вялікага Посту мае на мэце падрыхтаваць хрысціян да перажывання Велікодных Святаў, а Пасхальны Трыдуум з’яўляецца вяршыняй святкавання Вялікадня. Што Вы ведаеце пра Святы Пасхальны Трыдуум? Праверце свае веды, прайшоўшы новы тэст “Каталіцкага Весніка”. Падрыхтавала Вікторыя Колзун

Читать далее »

Святы Пасхальны Трыдуум з удзелам біскупа Алега Буткевіча. Фотарэпартаж (дапоўнена)

На працягу трох дзён, якія называюцца Святым Пасхальным Трыдуумам, Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу адкуплення чалавецтва, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Прадстаўляем Вашай увазе фотарэпартаж Анатоля Бандарчука-Вошлава з гэтых дзён у катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску, у якой прыняў удзел біскуп Алег Буткевіч. Вялікі чацвер Літургія Вялікай пятніцы Вялікая субота. Пасхальная Вігілія

Читать далее »

Гістарычны Вялікдзень у Гомелі: упершыню – у двух касцёлах

Гістарычнай падзеяй назваў біскуп Казімір Велікаселец сёлетняе святкаванне Вялікадня ў Гомелі. Упершыню Пасхальны трыдуум распачаўся ў горадзе адначасова ў двух касцёлах. Літургія адбываецца ў касцёле Нараджэння Маці Божай і капліцы на месцы будоўлі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Нагадаем, у 500-тысячным Гомелі – другім па колькасці беларускім горадзе – да гэтага часу ёсць толькі адзін каталіцкі храм, які ў 2000 ...

Читать далее »

У католікаў распачаўся Святы Пасхальны Трыдуум

У Вялікі чацвер закончыўся перыяд Вялікага посту і распачаўся Святы Пасхальны Трыдуум, які завершыцца ў Велікодную нядзелю. Святы Пасхальны Трыдуум – гэта тры часткі адзінай падзеі Вялікадня Езуса Хрыста. У Вялікі чацвер Езусам Хрыстом падчас апошняй вячэры былі ўстаноўленыя два сакраманты: сакрамант Эўхарыстыі і сакрамант святарства. У гэты дзень вернікі віншуюць сваіх святароў. Адбылося такое віншаванне і ў парафіі Святой ...

Читать далее »