Віцебская Курыя паведамляе, што кс. Андрэй Вашчук SDS, пробашч парафіі Святога Духа ў Віцебску, 18 ліпеня 2022г. быў асуджаны судом на 15 сутак паводле артыкула 23.34. Суд адбыўся ў закрытым рэжыме. Заахвочваем памятаць аб святару ў малітве, каб Бог даў яму сілы вытрымаць гэтае выпрабаванне.
Читать далее »Архив меток: святар за кратамі
Біскуп Юрый Касабуцкі асабіста заахвочвае да малітвы за святара ў зняволенні
Біскуп Юрый Касабуцкі заахвочвае ўсіх неабыякавых людзей, а перадусім святароў, да малітвы за ксяндза Андрэя Вашчука, сальватарыяніна з Віцебска, які знаходзіцца за кратамі. Ксёндз Андрэй Вашчук SDS з’яўляецца пробашчам парафіі Святога Духа ў Віцебску. Святар быў затрыманы 15 ліпеня па абвінавачванні ў парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў чаканні суду, які павінен адбыцца на пачатку ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!