Архив меток: св. Андрэй Баболя

16 мая — успамін св. Андрэя Баболі. Хто ён?

Імя Андрэй вельмі папулярнае ва ўсім хрысціянскім свеце. Яно паходзіць ад грэцкага слова ανέρ, ανδρος, што азначае “мужчына”, або ανδρειος – “мужчынскі, мужны”. Гэтае імя цудоўна характарызуе асобу святога Андрэя Баболі – святара і мучаніка, у чыім жыцці яркім святлом заззяла “каталіцкая вера, сіла якой, падмацаваная Божаю ласкаю, з цягам гадоў вырасла настолькі, што стала яго характэрнаю рысаю і нопоўніла ...

Читать далее »

Фэст у гонар св. Андрэя Баболі адсвяткуюць у Лучаі

21 мая ў Лучайскай парафіі святога Юды Тадэвуша, Апостала адбудзецца фэст у гонар св. Андрэя Баболі, заступніка Беларусі. Праграма: 12:00 — урачыстая адпустовая святая Імша. 14:00 — святочны канцэрт з удзелам: каталіцкага гурта «Laudans», віртуоза-акардэаніста Дзмітрыя Корсака, Лявона Вольскага і гурта «Recha». А таксама адкрыццё сезона байкераў з асвячэннем матацыклаў. Жадаем шмат прыемных уражанняў і духоўнага адпачынку! Кс. Мікалай Ліпскі

Читать далее »

У Лучаі адбудзецца фэст у гонар св. Андрэя Баболі, заступніка Беларусі

Лучайская парафія 14 мая запрашае на фэст у гонар св. Андрэя Баболі, заступніка Беларусі. Пачнецца святкаванне а 15 гадзіне. Пасля ўрачыстай літургіі адбудзецца святочны канцэрт і адкрыццё сезона байкераў з асвячэннем матацыклаў. Праграма: 15:00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. 16:00 — урачыстая адпустовая святая Імша. 17:30 — святочны канцэрт з удзелам ансамбля песні «Ферцінка». Адкрыццё сезона байкераў з асвячэннем матацыклаў.

Читать далее »

“Святы Андрэй Баболя – Божы знак для нашых часоў”: адпустовая ўрачыстасць у Лучаі

Лучайская парафія, што на Пастаўшчыне ў Віцебскай дыяцэзіі, 16 мая адзначала адпустовую ўрачыстасць у гонар святога Андрэя Баболі. Нягледзячы на пахмурнае і зменлівае надвор’е, вернікаў прыбыло, як заўседы шмат. Прыгожы і велічны лучайскі касцёл сабраў пад свае скляпенні зноў сваіх сяброў і пілігрымаў з Пастаў разам з кс. Юрыем, Шаркаўшчыны, Глыбокага, Мінска і іншых мясцін краіны. Вядома, што святы Андрэй ...

Читать далее »